РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
В' ВА ВЕ ВЁ ВІ ВО ВУ ВЫ ВЭ ВЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Вібратар
назоўнік | мужчынскі род
Частка прыбора, апарата, у якім могуць узбуджацца рытмічныя ваганні. || прыметнік: вібратарны.
Вібрацыя
назоўнік | жаночы род | кніжнае
1. Вагальны рух пругкага цела, дрыжанне.

2. Ваганне вышыні току якога-н. гуку. || прыметнік: вібрацыйны.
Вівісекцыя
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Разрэз цела жывых жывёл з навуковай мэтай.
Вігонь
назоўнік | жаночы род
1. Паўднёваамерыканская млекакормячая жывёліна сямейства лам з тонкай і мяккай шэрсцю, а таксама шэрсць гэтай жывёліны і тканіна з яе.

2. Род пражы з сумесі бавоўны з грубай шэрсцю, а таксама тканіна з яе. || прыметнік: вігоневы.
Від
назоўнік | мужчынскі род
1. Тое, што адкрываецца перад вачамі, перспектнва, а таксама адлюстраванне яе. В. на мора. Альбом з відамі Каўказа.

2. Тое, што і выгляд (у 1 знач.). Спалоханы в. твару. Стрэльба страціла ўжо былы колер і в. З. множны лік, пераноснае значэнне Меркаванні; намер. Віды на ўраджай. Віды на будучае. Паставіць на від каму — зрабіць папераджальную заўвагу, вымову. || прыметнік: відавы. Відавыя паштоўкі.
Від
назоўнік | мужчынскі род
1. Падраздзяленне ў сістэматызацыі, якое ўваходзіць у састаў вышэйшага раздзела — роду. В. раслін.

2. Разнавіднасць, тып. В. паліва. || прыметнік: відавы.
Відавочна
прыслоўе
1. пабочнае слова: Напэўна, відаць, мабыць. Ён, в., да нас сёння не прыедзе.

2. прыслоўе: Яўна, прыметна; адкрыта. Яны робяць усё в.

3. безасабовая форма у знач. выказніка: Ясна, бясспрэчна. Было в., што чалавеку не хапае вопыту ў гэтай справе.
Відавочнік
назоўнік | мужчынскі род
Сведка якога-н. здарэння, падзеі. || жаночы род: відавочніца.
Відавочны
прыметнік
1. Яўны, прыметны. Відавочная мана.

2. Бясспрэчны. В. факт. || назоўнік: відавочнасць.
Відазмяненне
назоўнік | ніякі род
1. гл. відазмяніць.

2. Разнавіднасць чаго-н.
2009–2019. Беларусь, Менск.