УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
В'
ВА
ВЕ
ВЁ
ВІ
ВО
ВУ
ВЫ
ВЭ
ВЯ
|
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
...
33
|
Валаводзіць
|
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
|
Наўмысна зацягваць вырашэнне якой-н. справы, валакіціць.
|
Валаводнік
|
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
|
Той, хто валаводзіць, зацягвае вырашэнне якой-н. справы. Не слухайце вы гэтага валаводніка.
|
Валавокі
|
прыметнік
|
З вялікімі спакойнымі вачамі. Валавокая прыгажуня.
|
Валакіта
|
назоўнік | жаночы род
|
Бюракратычная зацяжка пры вырашэнні якой-н. справы. || прыметнік: валакітны. Валакітная справа.
|
Валакітчык
|
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
|
Той, хто стварае валакіту. || жаночы род: валакітчыца.
|
Валакністы
|
прыметнік
|
Які складаецца з валокнаў, з валокнамі. Валакністая будова расліннай тканкі. Валакністыя матэрыялы. || назоўнік: валакністасць.
|
Валакно
|
назоўнік | ніякі род
|
1. звычайна Выцягнутая ў даўжыню клетка расліннай або жывёльнай тканкі. Валокны драўніны. Нервовыя валокны.
2. таксама зборны назоўнік Ніткаподобная эластычная пасма расліннага, мінеральнага або штучнага паходжання. Ільняное валакно. Штучное в. Валокны цэлюлозы. || памяншальная форма: валаконца. || прыметнік: валаконны.
|
Валакуша
|
назоўнік | жаночы род
|
1. Прымітыўнае прыстасаванне ў выглядзе дзвюх змацаваных папярочкамі жардзін для перавозкі грузаў канём. Вывезці сена з лесу на волокушах.
2. Агульная назва сельскагаспадарчых прылад для зірабання сена, саломы, выраўноўвання паверхні раллі і сенажаці.
|
Валан
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. Прышыўная палоска лёгкай тканіны або карунак у выглядзе фальбоны ці брыжоў на сукенцы.
2. Лёгкі мячык з пер'ем або шырокім хвалістым абадком для гульні ў бадмінтон. || прыметнік: валанны.
|
Валапюк
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. Адна з першых штучных моў, створаная ў Германіі ў 1879 годзе І.М.Шлейерам; яе меркавалі выкарыстаць у якасці адзінай сусветнай мовы.
2. пераноснае значэнне: Набор незразумелых слоў; тарабаршчына.
|
|
|
|