РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
В' ВА ВЕ ВЁ ВІ ВО ВУ ВЫ ВЭ ВЯ
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 33
Валачыся
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Тое, што і валачыцца (у 1 знач.).

2. Ісці з цяжкасцю, плесціся (размоўнае). Ледзь валокся з поля.
Валачыцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Цягнуцца па зямлі.

2. Блукаць, бадзяцца (размоўнае).

3. Заляацца (размоўнае пагардлівае). За ёй валочыцца кіномеханік.
Валачыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Тое, што і валачы (але абазначае дзеянне, якое адбываецца шматразова і ў розны час). Валачыў воўк, павалаклі і ваўка.

2. Выцягваць з металу (спецыяльны тэрмін). В. дрот. || назоўнік: валачэнне. || прыметнік: валачыльны. В. стан.
Валейбаліст
назоўнік | мужчынскі род
Ігрок у валейбол. || жаночы род: валейбалістка.
Валейбол
назоўнік | мужчынскі род
Спартыўная гульня ў мяч, які перакідваецца цераз сетку ад адной каманды да другой. || прыметнік: валейбольны. Волейбольная пляцоўка.
Валены
прыметнік
Зроблены шляхам валення (гл. валіш у 3 знач.). В. абутак.
Валет
назоўнік | мужчынскі род
Малодшая фігура ў ігральных картах. Званковы в.
Валёнкі
назоўнік | мужчынскі род
Зімовы абутак з воўны, звалены ў выглядзе ботаў.
Валідол
назоўнік | мужчынскі род
Сасударасшыральны сродак (вадкі або ў таблетках).
Валік
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. вал (2 знач.).

2. Прадаўгаватая цыліндрычнай формы падушка для канапы, тахты і пад.
2009–2019. Беларусь, Менск.