РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
В' ВА ВЕ ВЁ ВІ ВО ВУ ВЫ ВЭ ВЯ
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 33
Валіцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Падаць уніз. В. на зямлю. В. з ног ад стомы. 0 Ад (з) ветру валіцца (размоўнае) — пра слабасільнага чалавека. Валіцца з рук (размоўнае) — не ладзіцца, не атрымліваецца, не ўдаецца (з-за адсутнасці жадання, настрою і пад. — пра работу, справу і пад.). || закончанае трыванне: паваліцца і зваліцца.
Валіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Прымушаць падаць. Бура валіць лес. В. з ног. В. дрэвы (сячы, пілаваць; спецыяльны тэрмін).

2. Скідаць у вялікай колькасці, складаць без разбору. В. усё ў адну кучу (таксама пераноснае значэнне: змешваць неаднолькавыя рэчы, з'явы, не бачыць розніцы паміж імі).

3. пераноснае значэнне, uіmо, на каго-што. Перакладаць (адказнасць, віну, работу і пад.) на каго-, што-н. (размоўнае). В. віну на другіх. В. усё на абставіны. || закончанае трыванне: паваліць і зваліць. || назоўнік: валка. В. лесу.
Валіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Ісці, рухацца натоўпам або падаць, паднімацца ў вялікай колькасці (размоўнае). Натоўп валіць. Пара валіць.

2. валі (-це). Ужыв. як пабуджэнне да дзеяння (размоўнае). Ну, валі ў магазін!

3. Качаючы, збіваць з воўны. В. валёнкі. || закончанае трыванне: паваліць і зваліць. Паваліў снег. Паваліць (зваліць) усю воўну. || назоўнік: валенне. В. сукна.
Валкаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Зграбаць скошаную траву, збажыну і пад. ў валкі. В. сена.
Валкі
прыметнік | размоўнае
1. Які добра і хутка ўвальваецца. Валкае сукно.

2. Пра паходку: хісткі, з перавальваннем з боку на бок. || назоўнік: валкасць.
Валлекаваты
прыметнік | размоўнае
З вялікім валляком. || назоўнік: валлекаватасць.
Валлё
назоўнік | ніякі род
Пашыраная частка стрававода ў птушак, насякомых, малюскаў, дзе папярэдне перапрацоўваецца ежа. || прыметнік: валлёвы.
Валляк
назоўнік | мужчынскі род
1. Павелічэнне шчытападобнай залозы.

2. Тое, што і валлё. || прыметнік: валляковы.
Валодаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Мець у сваёй уласнасці, уладаць. В. маёмасцю.

2. пераноснае значэнне, кім. Трымаць у сваёй уладзе, падпарадкоўваць сабе, кіраваць. Адна думка ўвесь час валодае ім. З. чым. Умець, мець магчымасць карыстацца чым-н., дзейнічаць пры дапамозе чаго-н. В. зброяй. Не в. левой рукой. В. пяром (умець добра пісаць). В. некалькімі замежнымі мовамі (ведаць іх). В. сабой (трымацца спакойна ў любых абставінах). || назоўнік: валоданне.
Валок
назоўнік | мужчынскі род
Доўгая града згрэбенага сена, збажыны і пад. Зграбаць сена ў валкі.
2009–2019. Беларусь, Менск.