РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
В' ВА ВЕ ВЁ ВІ ВО ВУ ВЫ ВЭ ВЯ
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 33
Валоскі
прыметнік
Валоскі арэх — грэцкі арэх.
Валоссе
назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік
1. Шэрсць, волас жывёлы.

2. Валасы (размоўнае).
Валошка
назоўнік | жаночы род
Травяністая расліна сямейства складанакветкавых, якая расце ў жыце і іншых злаках, і цвіце сінімі кветкамі, васілёк. || прыметнік: валошкавы. Валошкавыя вочы (сінія, колеру валошкі).
Валтарніст
назоўнік | мужчынскі род
Музыкант, які іграе на валторне.
Валторна
назоўнік | жаночы род
Медны духавы музычны інструмент у выглядзе спіральна сагнутай трубы з шырокім раструбам. || прыметнік: валторнавы.
Валтузіцца
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Рабіць бязладныя, хаатычныя рухі, дурэючы або стараючыся вызваліцца з якога-н. становішча. Дзеці валтузяцца.

2. Доўга займацца якой-н. справай, важдацца. Няма часу цяпер з гэтым в.
Валтузіць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Тармасіць, тузаць. В. за рукаў каго-н.

2. пераноснае значэнне: Бесперастанку турбаваць. В. па дробязных справах.
Валтузня
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Шумны бязладны рух. За сцяной чулася нейкая в.
Валуй
назоўнік | мужчынскі род
Жаўтавата-белага колеру грыб сямейства сыраежкавых з увагнутай ліпкай шапкай.
Валун
назоўнік | мужчынскі род
Вялікі камень—абломак горнай пароды. || прыметнік: валунны.
2009–2019. Беларусь, Менск.