РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
В' ВА ВЕ ВЁ ВІ ВО ВУ ВЫ ВЭ ВЯ
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 33
Вальфрам
назоўнік | мужчынскі род
Хімічны элемент, тугаплаўкі метал серабрыстага колеру. || прыметнік: вальфрамавы.
Вальцаваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне
Пракатваць, прапускаць паміж вальцамі. В. ліставое жалеза. || назоўнік: вальцоўка. || прыметнік: вальцовачны.
Вальцовы
прыметнік
Абсталяваны вальцамі або зроблены пры дапамозе вальцоў. В. млын. В. памол.
Вальцоўка
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін | размоўнае
1. гл. вальцаваць.

2. Машына, якой вальцуюць.
Вальцоўшчык
назоўнік | мужчынскі род
Рабочы, які абслугоўвае вальцовачныя машыны. || жаночы род: вальцоўшчыца.
Вальцы
назоўнік | мужчынскі род
Прэс у выглядзе двух або некалькіх цыліндраў, валкоў або конусаў, якія верцяцца ў розных напрамках і служаць для пракаткі, драблення чаго-н. || прыметнік: вальцовы. В. станок.
Валюнтарызм
назоўнік | мужчынскі род
1. Ідэалістычная плынь у філасофіі, якая аб'яўляе волю вышэйшым, творчым прынцыпам быцця.

2. У палітыцы і грамадскім жыцці: суб'ектывісцкія і адвольныя рашэнні, якія ігнаруюць аб'ектыўна існуючыя ўмовы і заканамернасці. || прыметнік: валюнтарыстычны і валюнтарысцкі.
Валюта
назоўнік | жаночы род
1. Грашовая сістэма краіны, а таксама грашовыя адзінкі гзтай сістэмы. Залатая в.

2. зборны назоўнік: Грошы замежных краін, якімі карыстаюцца ў міжнародных разліках. Замежная в. || прыметнік: валютны. Валютный аперацыі. Валютны курс — суадносіны паміж рознымі валютамі (у 1 знач.), кошт грашовай адзінкі адной краіны, выражаны ў валюце (у 1 знач.) другой краіны.
Валютчык
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Спекулянт замежнай валютай. || жаночы род: валютчыца.
Валюшны
прыметнік
Прызначаны для валення сукна. Валютная машына.
2009–2019. Беларусь, Менск.