РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
В' ВА ВЕ ВЁ ВІ ВО ВУ ВЫ ВЭ ВЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 33
Ваганетка
назоўнік | жаночы род
Невялікі адкрыгы вагон для перавозкі грузаў па вузкакалейных або падвесных дарогах.
Вагаўшчык
назоўнік | мужчынскі род
Той, хго займаецца ўзважваннем чаго-н. Чыгуначны в. || жаночы род: вагаўшчыца. || прыметнік: вагаўшчыцкі.
Вагацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. (1 і 2 ас. неўжыв). Мерна гайдацца з боку ў бок або зверху ўніз. Маятнік вагаецца.

2. пераноснае значэнне: Быць у нерашучасці, адчуваць няўпэўненасць, сумнявацца. В. ў ацэнцы чаго-н.

3. пераноснае значэнне Быць няўстойлівым, хісткім, мяняцца. Тэмпература паветра вагаецца ад 13 да 17 гр. || закончанае трыванне: павагацца. || назоўнік: ваганне. || прыметнік: вагальны. Вагальны рух.
Вагаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Мерна разгойдваць што-н. зверху ўніз або з боку ў бок. В. рычаг. || закончанае трыванне: павагаць.
Вагон
назоўнік | мужчынскі род
Транспартны сродак для перавозкі пасажыраў або ірузаў па рэйкавых дарогах. Таварны в. Пасажырскі в. Трамвайны в. В.-ляднік. В.-рэстаран. В. дроў (колькасць, якая змяшчаецца ў ім). || памяншальная форма: вагончык. || прыметнік: вагонны.
Вагранка
назоўнік | жаночы род
Шахтавая печ для плаўкі чыгуну, а таксама для апалу руд каляровых металаў. || прыметнік: ваграначны і вагранкавы.
Вада
назоўнік | жаночы род
1. Празрыстая бясколерная вадкасць, якая ўяўляе сабой хімічнае злучэнне вадароду і кіслароду. Шклянка вады. Морская в. Таўчы ваду ў ступе або насіць ваду ў рэшаце (займацца пустым! справамі, марнай працай; размоўнае). Вадой не разліць (не разальеш) каго (пераноснае значэнне: пра неразлучных сяброў; размоўнае). Як у ваду глядзеў (быццам загадзя ведаў). Вады (нікому) не замуціць (пераноснае значэнне: не зрабіць шкоды). Выйсці сухім з вады (пераноснае значэнне: застацца непакараным). Віламі па вадзе пісана (пераноснае значэнне: пра што-н. маламагчымае, няпэўнае). Ліць ваду на млын чый, каго (пераноснае значэнне: прыводзіць доказ або дзейнічаць у чыю-н. карысць).

2. (звычайна з азначэннем). Напітак, тэхнічныя растворы. Газіраваная в. Мінеральная в. Вапнавая в. 3, Водная паверхня ракі, возера, мора і пад., а таксама яе ўзровень. Падарожнічаць па вадзе. Высокая в. Дастаўляць грузы вадой. Вывесці не чыстую ваду каго-н. (пераноснае значэнне: выкрыць чые-н нядобрыя ўчынкі). Цішэй вады, ніжэй травы (пра сціплага, вельмі спакойнага, ціхага чалавека). 4. множны лік: Водная прастора якога-н. раёна Тэрытарыяльныя воды. Унутраныя воды. 5. множны лік: Плынь, хвалі, водная маса. Глыбокія воды Воды Нёмана. 6. множны лік: Мінеральныя крыніцы курорт з такімі крыніцамі. Лячыцца на водах Мінеральныя воды. 7. пераноснае значэнне:, адз. Пра наяўнасць пустога, беззмястоўнага шматслоўя j дакладзе, лекцыі і пад. (размоўнае). Не доклад, а в. Верхавая вада — вада, якая сцякла ў рэчкі пасля дажджу ці ўтварылася з расталага снегу Жоўтая вада — хвароба вачэй, пры якой зрэнка набывае жоўты колер. Цёмная вада — слепата, выкліканая атрафіяй зрокавага нерва. || памяншальна-ласкальная форма: вадзіца і вадзічка. || прыметнік: водны і вадзяны. Водны шлях. Водны раствор. Водны спорт. Вадзяная пара. Вадзяны павук. Вадзяны млын.
Вадабоязь
назоўнік | жаночы род
Тое, што і шаленства (у 1 знач.).
Вадавоз
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто возіць ваду.
Вадавозны
прыметнік
Які служыць для перавозкі вады. Вадавозная бочка.
2009–2019. Беларусь, Менск.