РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
В' ВА ВЕ ВЁ ВІ ВО ВУ ВЫ ВЭ ВЯ
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 33
Вар'ят
назоўнік | мужчынскі род
1. Псіхічна хворы чалавек.

2. Пра таго, хто дзейнічае безразважна; шалёны (лаянкавае). || жаночы род: вар'ятка.
Вар'яцкі
прыметнік
1. Уласцівы вар'яту, такі, як у вар'ята. В. смех. Вар'яцкія вочы.

2. Прызначаны для вар'ята (размоўнае). В. дом.

3. Крайне безразважлівы, дзікі. Вар'яцкія ідэі, планы.

4. пераноснае значэнне: Які характарызуецца крайняй ступенню праяўлення (па сіле, велічыні, напружанасці; размоўнае). Вар'яцкая сіла.
Вар'яцтва
назоўнік | ніякі род
1. Страта розуму, стан псіхічнага расстройства.

2. Безразважнасць, неразумны ўчынак. Дайсці да такого вар'яцтва.
Варагаваць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Быць у непрыязных адносінах.
Варажбіт
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто займаецца варажбой. || жаночы род: варажбітка.
Варажыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Прадказваць будучае або мінулае па картах, лініях рукі і пад.

2. Меркаваць, рабіць здагадкі. || закончанае трыванне: паваражыць і зваражыць. || назоўнік: варажба.
Варанёны
прыметнік
Пакрыты слоем вокіслу чорнага, цёмна-сіняга або карычневага колеру. Варанёная сталь.
Вараніць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Пакрываць паверхню металічных прадметаў (са сталі, чыгуну) тонкім слоем вокіслу чорнага, цёмна-сіняга або карычневага колеру, каб засцерагчы ад іржы; чарніць. В. сталь. || назоўнік: вараненне.
Вараны
прыметнік
Прыгатаваны пры дапамозе варкі. Вараная бульба. 0 Ні печаны ні вараны (размоўнае неадабральнае) — пра бесхарактарнага, нічым не адметнага чалавека.
Вараны
прыметнік
Чорны (пра масць коней).
2009–2019. Беларусь, Менск.