РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
В' ВА ВЕ ВЁ ВІ ВО ВУ ВЫ ВЭ ВЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 33
Вадаплаўны
прыметнік
Вадаплаўныя птушкі — агульная назва птушак, якія жывуць на вадзе.
Вадапой
назоўнік | мужчынскі род
1. Месца на рацэ, возеры і інш., дзе пояць жывёлу і куды прыходзяць піць звяры.

2. Паенне жывёлы вадой. || прыметнік: вадапойны.
Вадарод
назоўнік | мужчынскі род
Хімічны элемент, самы лёгкі газ, які ў злучэнні з кіслародам утварае ваду. || прыметнік: вадародны. Вадародная бомба (разнавіднасць атамнай бомбы).
Вадаскід
назоўнік | мужчынскі род
Гідратэхнічнае збудаванне для спуску лішняй вады з вадасховішчаў. Запасны е. || прыметнік: вадаскідны.
Вадаспад
назоўнік | мужчынскі род
Імклівы паток вады, што спадае са стромага ўсртіа ў рэчышча ракі. Горны в. || прыметнік: вадаспадны.
Вадаспуск
назоўнік | мужчынскі род
Труба ў плацінах і вадасховішчах для спуску вады. || прыметнік: вадаспускны.
Вадасховішча
назоўнік | ніякі род
Штучны вадаём для збору і захавання вады. || прыметнік: вадасховішчны.
Вадасцёк
назоўнік | мужчынскі род
Збудаванне для адводу, сцёку вады, а таксама пакатае месца, па якім сцякае вада. || прыметнік: вадасцёкавы. Вадасцёкавая труба.
Вадатрубны
прыметнік
Вадатрубны кацёл — паравы кацёл, у якім вада награваецца, праходзячы па трубах.
Вадзіцель
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто кіруе самаходнай машынай. В. тралейбуса. В. таксі. || прыметнік: вадзіцельскі. Вадзіцельскія правы.
2009–2019. Беларусь, Менск.