РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
В' ВА ВЕ ВЁ ВІ ВО ВУ ВЫ ВЭ ВЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 33
Вадзіцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. (1 і 2 ас. не ужыв.). Быць, жыць (пра жывёл, птушак і пад.); быць у наяўнасці. Там водзяцца бабры. Гэткае дабро ў нас даўно не водзіцца.

2. безасабовая форма: Быць звычаем, правілам. Як водзіцца ў нас.

3. Мець справу, сябраваць (размоўнае). Не вадзіся болын з гэтым хлопчыкам.
Вадзіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Тое, што і весці ў 1, 2 і 4 знач. (але абазначае дзеянне, што адбываецца не ў адзін час, не за адзін прыём або не ў адным напрамку). В. дзяцей гуляць. В. войскі ў бой. В. смыкам па струнах. В. машыну.

2. што з кім. Падтрымліваць (знаёмства, дружбу). З. пераважна безасабовая форма, каго-што. Хістаць у бакі, заносіць пры хадзьбе, яздзе. Машыну начало в. па слізкай дарозе. 4. Кіраваць гульнямі, танцамі. || назоўнік: ваджэнне.
Вадзяністы
прыметнік
Які ўтрымлівае многа лішняй вады, вільгаці. Вадзяністае чарніла. || назоўнік: вадаяністасць.
Вадзянка
назоўнік | жаночы род
1. Хвароба, пры якой у тканках і поласцях цела збіраецца вадкасць.

2. Запоўнены вадкасцю пухір (размоўнае). || прыметнік: вадзяначны.
Вадкасць
назоўнік | жаночы род
1. гл. вадкі.

2. Рэчыва, якое мае ўласцівасць цячы і набываць форму той пасудзіны, у якой яно знаходзіцца. || прыметнік: вадкасны.
Вады
прыметнік
Які знаходзіцца ў стане вадкасці, здольны цячы. Вадкія рэчывы (у адрозненне ад цвёрдых і газападобных). Вадкае паліва. || назоўнік: вадкасць.
Вадыр
назоўнік | мужчынскі род
Пухір, які ўсхопліваецца пры апёку скуры.
Вадэвіль
назоўнік | мужчынскі род
Кароткая камічная п'еса, у якой дыялогі чаргуюцца з песнямі. || прыметнік: вадэвільны.
Ваенізаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
1. Прыстасаваць (-соўваць) да ваенных умоў, перавесці (-водзіць) на абслугоўванне ваенных патрэб. В. прамысловасць.

2. Узброіць (-ройваць); арганізаваць (-зоўваць) на ваенны лад. || назоўнік: ваенізацыя.
Ваенкамат
назоўнік | мужчынскі род
Ваенны камісарыят. Раённы в. || прыметнік: ваенкамацкі.
2009–2019. Беларусь, Менск.