РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
В' ВА ВЕ ВЁ ВІ ВО ВУ ВЫ ВЭ ВЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 33
Важаты
назоўнік | мужчынскі род
1. Праваднік, які паказвае шлях тым, хто за ім ідзе.

2. Кіраўнік піянерскага атрада, дружыны. || жаночы род: важатая. || прыметнік: важацкі.
Важданіна
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Занятак, які патрабуе многа часу, увагі, турбот.
Важдацца
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Доўга займацца якой-н. справай; корпацца. В. з паперамі. Хопіць в. з гэтым гультаём!
Важкі
прыметнік
1. Які мае значную вагу пры невялікім аб'ёме. В. тавар.

2. пераноснае значэнне: Пераканаўчы. В. доказ. Важка (прыслоўе) гаварыць.

3. пераноснае значэнне: Пазбаўлены лёгкасці, цяжкі. Важкія крокі. || назоўнік: важкасць.
Важнасць
назоўнік | жаночы род
1. гл. важны.

2. Велічнасць, фанабэрыстасць. Напусціць на сябе е. 0 (Не) вялікая важнасць (размоўнае) — нічога асаблівага.
Важнецкі
прыметнік | размоўнае
1. Вельмі добры, выдатны. Важнецкія работы.

2. Велічны, фанабэрысты. В. выгляд.
Важнічаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Прымаць паважны выгляд, фанабэрыцца.
Важны
прыметнік
1. Які мае вялікае значэнне, значны. Важная справа. Важная галіна народной гаспадаркі.

2. Высокі па пасадзе, становішчу (размоўнае). В. начальнік. Важная персона.

3. Велічны, паважны, фанабэрысты. В. выгляд. Важна (прыслоўе) трымаць сябе. || назоўнік: важнасць.
Важыцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Вызначыць сваю вагу шляхам узважвання.

2. Праяўляць жаданне, намервацца зрабіць што-н. (размоўнае). В. ўдарыць кіем.
Важыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Вызначаць вагу, узважваць. В. збожжа.

2. Мець пэўную вагу (у 1 знач.). Рыбіна важыць два кілаграмы. || назоўнік: важанне.
2009–2019. Беларусь, Менск.