РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
В' ВА ВЕ ВЁ ВІ ВО ВУ ВЫ ВЭ ВЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 33
Ваза
назоўнік | жаночы род
Пасудзіна для кветак, садавіны і пад. або проста дэкаратыўнага прызначэння. Хрустальная в. || памяншальная форма: вазачка. || прыметнік: вазавы.
Вазах
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто перавозіць грузы на конях. || прыметнік: вазацкі.
Вазелін
назоўнік | мужчынскі род
Мазь, якую атрымліваюць з нафты (ужываецца ў медыцыне, касметыцы, тэхніцы). Борны в. || прыметнік: вазелінавы.
Вазіцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Катацца. В. на санках.

2. пераноснае значэнне, з кім-чым. Аддаваць многа часу якой-н. справе, важдацца (размоўнае). В. са справаздачай.
Вазіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Тое, што і везці (але абазначае дзеянне, якое адбываецца не ў адзін час, не за адзін прыём або не ў адным напрамку). В. дровы з лесу.

2. Катаць. В. дзіця ў калясачцы. || назоўнік: возка.
Вазок
назоўнік | мужчынскі род
1. Памяншательнае да воз (у 1 і 3 знач.).

2. Лёгкія, спецыяльна абсталяваныя для выезду сані.
Вазон
назоўнік | мужчынскі род
1. Дэкаратыўная пакаёвая расліна.

2. Гаршчок для вырошчвання такіх раслін. || прыметнік: вазонны.
Вазоўня
назоўнік | жаночы род
Спецыяльнае памяшканне для захоўвання вазоў (у 1 знач.). || прыметнік: вазоўневы.
Вайна
назоўнік | жаночы род
1. Узброеная барацьба паміж дзяржавамі, народамі і пад. Першая сусветная в. Вялікай Айчынная в. Холодная в. Знаходзіцца ў стане вайны з кім-н. Пайсці на вайну. В. нерваў (пераноснае значэнне).

2. пераноснае значэнне: Пра стан варожасці, барацьбу з кім-, чым-н. Эканамічная в. Аб'явіць вайну бракаробам. || прыметнік: ваенны.
Вайсковец
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Асоба, якая знаходзіцца на ваеннай службе; ваеннаслужачы.
2009–2019. Беларусь, Менск.