РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
В' ВА ВЕ ВЁ ВІ ВО ВУ ВЫ ВЭ ВЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17
Вегетарыянец
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які спажывае толькі малочную і раслінную ежу. || жаночы род: вегетарыянка.
Вегетарыянства
назоўнік | ніякі род
Сістэма харчавання, якая дазваляе ўжываць толькі раслінныя і малочныя прадукгы. || прыметнік: вегетарыянскі. В. стол.
Вегетатыўны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Які служыць для жыўлення, росту жывёльных і раслінных арганізмаў.
Вегетацыя
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Рост і развіццё раслін. || прыметнік: вегетацыйны. В. перыяд.
Ведама
прыслоўе
Давесці да ведама — паведаміць, перадаць; прымаць да ведама — даведаўшыся пра што-н., улічваць, пагаджацца.
Ведамасны
прыметнік
1. гл. ведамства.

2. Абмежаваны вузкімі інтарэсамі толькі свайго ведамства. В. падыход да справы. || назоўнік: ведамаснасць.
Ведамасць
назоўнік | жаночы род
1. Спіс, зводка якіх-н. фактычных даных. Разліковая в.

2. множны лік: Назва некаторых перыядычных выданняў. Ведамасці Нацыянальнага Схода Рэспублікі Беларусь.
Ведамства
назоўнік | ніякі род
Установа або сукупнасць устаноў, што абслугоўваюць якую-н. вобласць дзяржаўнага кіравання. Военное в. Таможнае в. || прыметнік: ведамасны.
Веданне
назоўнік | ніякі род
1. Знаёмства з чым-н., валоданне чым-н. В. жыцця. З веданнем справы. В. замежнай мовы.

2. Падпарадкаванне, распараджэнне, кіраванне (кніжнае). Інстытут знаходзіцца ў веданні міністэрства.
Ведаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. пра каго-што, аб кім-чым і без даn. Мець звесткі пра каго-, што-н. В. жыццё вёскі.

2. Валодаць пэўнымі ведамі, мець пра каго-, што-н. паняцце, уяўленне. В. урок. В. сваю справу. В. англшскую мову.

3. Быць знаёмым з кім-н. Я гэтага чалавека не ведаю.

4. Адчуваць, перажываць. Не в. спакою.

5. Захоўваць, лічыцца з чым-н. В. меру. В. свае месца (весці сябе адпаведна свайму становішчу).

6. чым. Кіраваць, распараджацца. В. трэстам. В. перапіскай. 0 Хто яго ведае (размоўнае) — невядома, ніхто не ведае.
2009–2019. Беларусь, Менск.