РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
В' ВА ВЕ ВЁ ВІ ВО ВУ ВЫ ВЭ ВЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Во
часціца | размоўнае
1. Ужыв., калі трэба паказаць што-н., звярнуць увагу на што-н. Во, рыбіна плёснула. Кладзі ўсё гэта во сюды.

2. Ужыв., калі трэба выказаць здзіўленне, задавальненне або незадавальненне, абурэнне. Во малайцы, што прыехалі. Во, што яны тут натварылі!

3. Ужыв. пры пытальных і адносных займенніках і прыслоўях, калі трэба акцэнтаваць на нечым увагу. Вы мне во што скажыце, даражэнькія. 4, Ужыв., калі трэба пацвердзіць сказанае некім. Во бачыш, і Аляксей табе тое самае кожа. 5. Ужыв., калі трэба падвесці вынік сказанаму. Во як бывае. 6. у знач. выклічнік: Ужыв. для ўзмацнення эмацыянальнай афарбоўкі сказа. Во мароз дык мороз!
Вобад
назоўнік | мужчынскі род
1. Вонкавая частка кола, на якую нацягваецца шына.

2. Частка некаторых прадметаў, прыстасаванняў у выглядзе кольца, авапа. В. блока. В. тэніснай ракеткі. || памяншальная форма: абадок. || прыметнік: абодны, абадовы і абадочны.
Вобземлю
прыслоўе | размоўнае
Аб зямлю, на зямлю. Грымнуўся в.
Вобла
назоўнік | жаночы род
Невялікая марская прамысловая рыба сямейства карпавых. Вэнджаная в. || прыметнік: воблавы.
Воблака
назоўнік | жаночы род
1. Вялікая маса згусцелай вадзяной пары ў атмасферы. Кучавыя воблакі.

2. пераноснае значэнне, чаго. Суцэльная маса лёгкіх часцінак (пылу, дыму) у паветры. В. пылу. || памяншальная форма: воблачка і аблачынка. || прыметнік: воблачны. В. слой.
Вобласць
назоўнік | жаночы род
1. Частка якой-н. тэрыторыі, край. В. экватора.

2. Буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў былым СССР, а цяпер у краінах СНД. Віцебская в. Прыехаць з вобласці. З. чаго або якая. Межы, у якіх распаўсюджана якая-н. з'ява, зона, пояс. В. вечнай мерзлоты. Азёрная в. 4. чаго або якая. Асобная частка арганізма, участак цела. В. сэрца. У грудной вобласці. Абследаваць в. ранення. || прыметнік: абласны. А. цэнтр.
Воблачнасць
назоўнік | жаночы род
1. гл. воблачны.

2. Наплыў воблакаў. Густая в. Пераменная в.
Воблачны
прыметнік
1. гл. воблака.

2. Пакрыты воблакамі (пра неба). Воблачнае неба.

3. Хмурны (пра надвор'е). В.дзень. Сёння воблачна (у знач. выказнік:). || назоўнік: воблачнасць.
Вобмацкам
прыслоўе
Пры дапамозе дотыку, абмацваючы. В. ходзяць сляпыя. Ісці в. каля сцяны.
Вобмешка
назоўнік | жаночы род
Тое, чым абмешваюць корм жывёле (мука, вотруб'е). Пасыпаць сечку вобмешкай.
2009–2019. Беларусь, Менск.