РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
В' ВА ВЕ ВЁ ВІ ВО ВУ ВЫ ВЭ ВЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Вуаліраваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Наўмысна рабіць што-н. не зусім ясным, зацяняць сутнасць чаго-н. || закончанае трыванне: завуаліраваць. У завуаліраваной форме.
Вуаль
назоўнік | жаночы род
1. Тонкая празрыстая матэрыя.

2. Кавалак такой матэрыі або сеткі, які прымацаваны да жаночага капелюша і закрывав твар. Капялюш з вуамю.

3. Налёт на негатыве, які зніхае кантраснасць фотаздымка (спецыяльны тэрмін).
Вугал
назоўнік | мужчынскі род
1. У геаметрыі: плоская фігура, утвораная дзвюма лініямі, якія выходзяць з аднаго пункта. Вяршыня вугла. Прамы в. (90°). Востры в. (меншы за 90°). Тупы в. (болыпы за 90°). Знешнія і ўнутраныя вуглы трохвугольніка. Сагнуць што-н. пад вуглом.

2. Месца, дзе сутыкаюцца, перасякаюцца два прадметы або два бакі чаго-н. В. дома. Пайсці за в. З-за вугла зрабіць што-н. (пераноснае значэнне: спадцішка).

3. Частка пакоя, які здаецца ў наймы, кут (у 2 знач.). Наймаць в.

4. Наогул прыстанак, месца, дзе жывуць. Мець свой в. || памяншальная форма: вугалок. || прыметнік: вуглавы.
Вугаль
назоўнік | ніякі род
1. (мн. вуглі). Цвёрдае гаручае выкапнёвае рэчыва арганічнага паходжання. Каменны в. Буры в.

2. (мн. вуглі і вугалі). Рэшткі няпоўнага згарання драўніны; кавалак абгаралага дрэва. Драуляны в. Выграбі вугалі з печы. Белы вугаль — пра рухаючую сілу вады. Блакітны вугаль — пра рухаючую сілу ветру. || памяншальная форма: вугалёк, вугельчык і вугольчык. || зборны назоўнік: вуголле. || прыметнік: вугальны.
Вугальшчык
назоўнік | мужчынскі род
1. Той, хто здабывае вугаль, шахцёр.

2. Той, хто вырабляе драўняны вугаль. || жаночы род: вугальшчыца. || прыметнік: вугальшчыцкі.
Вуглаваты
прыметнік
1. З выступамі і вугламі, няроўны. Вуглаватыя камяні. Вуглаватая постаць (з востра выступаючымі абрысамі).

2. пераноснае значэнне: Няўклюдны, нязграбны. Вуглаватыя рухі. || назоўнік: вуглаватасць.
Вуглавы
прыметнік
1. гл. вугал.

2. Які знаходзіцца на вуглу або ў вуглу. В. дом. В. пакой. В. ўдар (у спорце: удар з вугла поля).

3. Які мае адносіны да вымярэння вуглоў (спецыяльны тэрмін). В. градус.
Вугламер
назоўнік | мужчынскі род
Тэхнічная прылада для вымярэння вуглоў. || прыметнік: вугламерны. Вугламерныя інструменты.
Вуглевадарод
назоўнік | мужчынскі род
Хімічнае злучэнне вугляроду і вадароду. || прыметнік: вуглевадародны.
Вуглевыпальванне
назоўнік | ніякі род | спецыяльны тэрмін
Выраб драўнянага вугалю шляхам спальвання драўніны.
2009–2019. Беларусь, Менск.