РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
В' ВА ВЕ ВЁ ВІ ВО ВУ ВЫ ВЭ ВЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11
Вядзьмак
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і вядзьмар.
Вядзьмар
назоўнік | мужчынскі род
Той; хто займаецца вядзьмарствам. || жаночы род: вядзьмарка.
Вядзьмарства
назоўнік | ніякі род
Заклінанні, якімі, на думку забабонных людзей, можна ўздзейнічаць на сілы прыроды, на людзей, вылечваць іх або наклікаць хваробы. || прыметнік: вядзьмарскі.
Вядзьмарыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Займацца вядзьмарствам.
Вядома
часціца
1. пабочн. Зразумела, канечне, несумненна. Нам хацелася, в., пачуць ад яго нешта незвычайнае.

2. часціца: Бясспрэчна, так. Ты напішаш мне? — В. напішу.
Вядомы
прыметнік
1. Такі, пра якога ведаюць, маюць звесткі. Вядомыя ўсім падзеі. Вядомая справа (рэч) (канечне, зразумела; размоўнае). Як вядома (пабочн.).

2. Такі, пра дзейнасць якога ўсе добра ведаюць, які карыстаецца сдавай. В. пісьменнік.

3. Агульнапрызнаны (у спалучэнні з назоўнікамі ацэначнага, характарызуючага значэння; размоўнае). В. гуляка. В. махляр. || назоўнік: вядомасць. Набыць в. (стаць вядомым у 2 знач.).
Вядомы
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Такі, які ідзе пад чыёй-н. камандай. В. самолёт.
Вядро
назоўнік | ніякі род
1. Пасудзіна з ручкай у выглядзе дужкі для вадкасцей, сыпкіх рэчываў і пад.

2. Мера вадкасцей, роўная 12,3 літра. || памяншальная форма: вядзерца. || прыметнік: вядзёрны. В. бачок (ёмкасцю ў вядро).
Вядучы
прыметнік
1. Які прыводзіцца ў рух рухавіком (спецыяльны тэрмін). Вядучыя колы аўтамабіля.

2. Які ідзе наперадзе, галоўны. В. самалёт.

3. Які ўзначальвае, галоўны, кіруючы. В. інстытут. В. спецыяліст.
Вяжучы
прыметнік
Які мае ўласцівасць змацоўваць цвёрдыя рэчывы. Вяжучыя матэрыялы.
2009–2019. Беларусь, Менск.