УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
|
В'
ВА
ВЕ
ВЁ
ВІ
ВО
ВУ
ВЫ
ВЭ
ВЯ
|
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
...
172
|
Валапюк
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. Адна з першых штучных моў, створаная ў Германіі ў 1879 годзе І.М.Шлейерам; яе меркавалі выкарыстаць у якасці адзінай сусветнай мовы.
2. пераноснае значэнне: Набор незразумелых слоў; тарабаршчына.
|
Валасаты
|
прыметнік
|
Пакрыты, аброслы валасамі. Валасатыя рукі. || назоўнік: валасатасць.
|
Валасень
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. Паразітычны вадзяны чарвяк, падобны на волас.
2. Хвароба скуры ног у чалавека і жывёлы ў выглядзе язваў.
|
Валасіна
|
назоўнік | жаночы род
|
Адзінкавы волак. || памяншальная форма: валасінка.
|
Валасня
|
назоўнік | жаночы род | размоўнае | зборны назоўнік | пагардлівае
|
Калматыя пасмы валасоў чалавека або шэрсці жывёлы. Зарасці валаснёй.
|
Валасок
|
назоўнік | мужчынскі род
|
1. гл. волас.
2. Тонкая металічная ніць, спружына, дроцік у якім-н. механізме.
3. Тое, што варсінка (у 2 знач. і спец.). На валаску (вісець) (разм.) — знаходзіцца ў вельмі ненадзейным, небяспечным становішчы. Жыццё хворага на валаску. На валасок (валаску) ад чаго — вельмі блізка (ад якога-небудзь няшчасця). Быць на валасок ад смерці.
|
Валасянка
|
назоўнік | жаночы род
|
Невялікая пеўчая птушка атрада вераб'іных з тонкай шылападобнай дзюбай. || прыметнік: валасянкавы. Сямейства валасянкавых (назоўнік).
|
Валацуга
|
назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае
|
1. Бяздохшы чалавек, які не мае пэўнага прыстанішча і заняткаў.
2. Той, хто цягаецца абы-дзе, не працуе.
3. Той, хто празмерна заляцаецца да жанчын.
|
Валацужнічаць
|
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
|
Быць валацугам (-ай), бадзяцца. || назоўнік: валацужніцтва.
|
Валацужны
|
прыметнік | размоўнае
|
Уласцівы валацугу (-цузе), бадзяжны. Валацужнае жыццё.
|
|
|
|