РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
В' ВА ВЕ ВЁ ВІ ВО ВУ ВЫ ВЭ ВЯ
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 172
Валюшны
прыметнік
Прызначаны для валення сукна. Валютная машына.
Валяр'ян
назоўнік | мужчынскі род
Травяністая расліна сямейства валяр'янавых з ружовымі кветкамі, з каранёў якой вырабляюць лекавыя настойкі. || прыметнік: валяр'янавы. Валяр'янавыя каплі.
Валяр'янка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Валяр'янавыя каплі.
Валяцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Лежачы, пераварочвацца з боку на бок. В. ў пяску.

2. Ляжаць, нічога не робячы, нядбайна разваліўшыся (размоўнае). В. на канапе.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ляжаць у беспарадку, бязладна, як папала, не на месцы (размоўнае). На падлозе валяецца ручнік. На дарозе не валяецца (дарма, лёгка не дастаецца).
Валяць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Нахіліўшы, абарочваць, перакульваць. Бура валяе дрэвы.

2. валяй(це). Ужыв. ў якасці пабуджэння да дзеяння (размоўнае). Валяй па дровы!
Вампір
назоўнік | мужчынскі род
1. Род буйных лятучых мышэй (кажаноў).

2. У казках, старажытных павер'ях, прыгодніцкай літаратуры і кінафільмах: пярэварацень, мярцвяк, які нібыта выходзіць ноччу з магілы і смокча кроў жывых.

3. пераноснае значэнне: Бязлітасны эксплуататар, крывасмок. || прыметнік: вампірскі.
Ванадый
назоўнік | мужчынскі род
Хімічны элемент, тугаплаўкі метал светла-шэрага колеру. || прыметнік: ванадыевы.
Вандал
назоўнік | мужчынскі род
Разбуральнік культуры, варвар [па назве старажытаагерманскага племені].
Вандалізм
назоўнік | мужчынскі род
Няшчаднае разбурэнне, знішчэнне гістарычных помнікаў і культурных каштоўнасцей, варварства. || прыметнік: вандалісцкі.
Вандраваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Падарожнічаць, рабіць падарожжа.

2. Часта мяняць месца жыхарства, весці неаседлы спосаб жыцця.

3. пераноснае значэнне: Пераходзіць з месца на месца. Так і вандруем з картатэкай. З. пакоя ў пакой. || назоўнік: вандраванне.
2009–2019. Беларусь, Менск.