РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
В' ВА ВЕ ВЁ ВІ ВО ВУ ВЫ ВЭ ВЯ
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 172
Вандроўнік
назоўнік | мужчынскі род
1. Чалавек, які вандруе, падарожнічае.

2. Той, хто часта мяняе месца жыхарства, вядзе неаседлы спосаб жыцця; качэўнік. || жаночы род: вандроўніца. || прыметнік: вандроўніцкі.
Вандроўніцтва
назоўнік | ніякі род
1. Падарожжа. В. ў далёкія краіны.

2. Пастаянныя пераходы, пераезды з месца на месца.
Вандроўны
прыметнік
1. Які не мае аселасці, ванцруе з месца на месца. Вандроўныя плямёны.

2. Уласцівы вандроўніку, звязаны з вандраваннем. Вандроўнае жыццё.

3. Які часта пераходзіць, пераязджае з месца на месца або які працуе не на пастаянным месцы, перасоўны. В. тэатр.
Ванілін
назоўнік | мужчынскі род
Пахучае арганічнае рэчыва, якое знаходзіцца ў стручках ванілі або атрымана штучным спосабам. || прыметнік: ванілінавы.
Ваніль
назоўнік | жаночы род
Трапічная расліна з доўгімі тонкімі гаіадамі, а таксама плады гэтай расліны, якія ўжываюцца ў кулінарыі і парфумерыі. || прыметнік: ванільны.
Ванітаваць
дзеяслоў | размоўнае | безасабовая форма | незакончанае трыванне
Пра стан моташнасці, рвоты. Мяне ванітавала. Ванітуе ад яго слоў (пераноснае значэнне). || назоўнік: ванітаванне.
Ваніты
назоўнік | размоўнае
Адвольнае вывяржэнне змесціва страўніка цераз рот, а таксама тое, што вывяргаецца пры ванітаванні, рвоце.
Ванна
назоўнік | жаночы род
1. Вялікая прадаўгаватая пасудзіна для мыцця, купання. Мыцца ў ванне.

2. Мыццё ці лячэнне ў такой пасудзіне. Прыняць ванну. Лячэбныя ванны.

3. пераноснае значэнне: Лячэнне ўздзеяннем чаго-н. (вады, паветра, сонца) на цела. Сонечныя ванны.

4. У тэхніцы: пасудзіна рознай формы і памеру для вадкасці, у якую апускаюць розныя прадметы пры іх апрацоўцы. Фарбавальная в. || памяншальная форма: ванначка. || прыметнік: ванны. В. покой або ванная (назоўнік).
Вантрабянка
назоўнік | жаночы род
Каўбаса, зробленая з вантробаў.
Вантробы
назоўнік
Унутраныя органы грудной клеткі і жывата. 0 Пераесці (ад'есці) вантробы (размоўнае асудж.) — моцна надакучыць, стаць невыносным для каго-н. || прыметнік: вантробны.
2009–2019. Беларусь, Менск.