РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
В' ВА ВЕ ВЁ ВІ ВО ВУ ВЫ ВЭ ВЯ
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 172
Ванька-ўстанька
назоўнік | мужчынскі род
Дзіцячая лялька ў выглядзе круглай або авальнай фігуркі, якая здольна сама ўставаць (з-за цяжару, які знаходзіцца ў ніжняй яе частцы), калі яе выводзяць з вертыкальнага становішча.
Вапельня
назоўнік | жаночы род
Печ для выпальвання вапны ў вапняку. || прыметнік: вапельны.
Вапна
назоўнік | жаночы род
Вокіс кальцыю — рэчыва белага колеру, якое здабываецца з вапняку. Гашаная в. Даламітавая в. || прыметнік: вапнавы. В. завод. В. раствор.
Вапнаваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне
Уносіць у Глебу вапну. В. кіслую глебу. || назоўнік: вапнаванне.
Вапняк
назоўнік | мужчынскі род
Асадкавая горная парода, якая мае ў сабе вапну. || прыметнік: вапняковы.
Вар
назоўнік | мужчынскі род
1. Вада ў стане кіпення або толькі што ўскіпеўшая вада. Як варам абдало (аб прыліве крыві да твару, выкліканым адчуваннем няёмкасці, збянтэжанасці, хвалявання).

2. Вараная смала (спецыяльны тэрмін).
Вар'етэ
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
Эстрадны тэатр лёгкага жанру.
Вар'іравацца
дзеяслоў | кніжнае | незакончанае трыванне
Відазмяняцца, перайначвацца.
Вар'іраваць
дзеяслоў | кніжнае | незакончанае трыванне
Відазмяняць, даваць новыя варыянты, перайначваць. В. апавяданне.
Вар'явацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Знаходзіцца ў стане крайняга ўзбуджэння, росці, раз'юшанасці. || закончанае трыванне: узвар'явацца і развар'явацца.
2009–2019. Беларусь, Менск.