РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
В' ВА ВЕ ВЁ ВІ ВО ВУ ВЫ ВЭ ВЯ
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 172
Вароніць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Быць нерастаропным, зяваць.
Варонка
назоўнік | жаночы род
Яма, утвораная разрывамі снарадаў, мін і пад. || прыметнік: вароначны.
Варонка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Маладая варона.
Вароты
назоўнік
1. Шырокі праезд у сцяне, плоце, які закрываецца створкамі або закладаецца жардзінамі, а таксама самі гэтьш створкі. Зачыніць в. Ад варот паварот (катэгарычная адмова; размоўнае). Ні ў якія в. не лезе (пераноснае значэнне: пра што-н. недарэчнае, бяссэнсавае; размоўнае).

2. Два слупы з перакладзінай, якія з'яўляюцца месцам, куды заганяюць мяч або шайбу ў розных спартыўных гульнях. Футбольныя в.

3. пераноснае значэнне: Пункт, праз які ажыццяўляюцца інтэнсіўныя сувязі з навакольным светам. Марскія в.

4. Вузкі праход паміж скалам! (на моры, у гарах). Карскія вароты.

5. Арка ў памяць якой-н. падзеі. Трыумфальныя в. || памяншальная форма: варотцы. || прыметнік: варотны. Варотныя слупы.
Варочацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Пераварочвацца з боку на бок. Неспокойна в. ў сне. 2, Хіліцца, нахіляцца на бок. Прытрымліваць, едучы, скрынку, каб яна не варочалася.
Варочаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Пераварочваць з боку на бок, варушыць. В. каменне. В. сена.

2. Валіць на бок, перакульваць. В. крзслы. З. што, чым. Круціць вакол восі. В. кола. 4. чым. Распараджацца, кіраваць (чым-н. вялікім, важным; размоўнае). В. мільёнамі. В. справамі.
Варсаваць
дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне
Рабіць варсістым, начэсваць ворс. В. сукно. || закончанае трыванне: наварсаваць. || назоўнік: варсаванне і варсоўка. || прыметнік: варсавальны.
Варсіністы
прыметнік
Пакрыты варсінкамі. Варсіністая абалонка.
Варсінка
назоўнік | жаночы род
1. Валасок ворсу.

2. Тонкі валасок на паверхні раслінных і жывёльных арганізмаў.

3. Мікраскапічны выраст на слізістай абалонцы тонкіх кішак, праз які ўсмоктваюцца пажыўныя рэчывы (спецыяльны тэрмін). || прыметнік: варсінкавы.
Варсісты
прыметнік
Пакрыты ворсам, з густым ворсам. Варсістае сукно. || назоўнік: варсістасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.