РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
В' ВА ВЕ ВЁ ВІ ВО ВУ ВЫ ВЭ ВЯ
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 172
Варыва
назоўнік | ніякі род | размоўнае
Вараная рэдкая страва.
Варыцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Гатавацца кіпячэннем на агні. Булён варыцца. Бульба варыцца. В. у сваім (уласным) саку (пераноснае значэнне: жыць або працаваць, не падгрымліваючы сувязі з іншымі, не выкарыстоўваючы іх вопыту).

2. Падвяргацца апрацоўцы шляхам кіпячэння, плаўлення. Клей варыцца. Сталь варыцца. || закончанае трыванне: зварыцца.
Варыць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Гатаваць страву, пітво кіпячэннем на агні. В. бульбу. В. абед.

2. Вырабляць што-н. шляхам кіпячэння, плаўлення і пад. В. мыла. В. шкло.

3. Рабіць зварку металічных прадметаў і іх частак. В. сталь. 0 Галава варыць у каго (размоўнае) — пра кемлівага, разумнага чалавека. || закончанае трыванне: зварыць;. || назоўнік: варка і варэнне. || прыметнік: варачны. В. цэх.
Варыянт
назоўнік | мужчынскі род
1. Відазмяненне, разнавіднасць. Проект у двух варыянтах. Дэбютны в. (у шахматах).

2. Розначытанне ў тэксце. Выданне твораў Пушкнна з варыянтамі.
Варыяцыя
назоўнік | жаночы род
1. Варыянт (у 1 знач. і кніжнае).

2. Відазмяненне музыкальнай тэмы (у 2 знач.). Тэма з варыяцыямі. || прыметнік: варыяцыйны. Варыяцыйнае вылічэнне (адна з галін матэматычнага аналізу).
Варэнікі
назоўнік | мужчынскі род
Від вараных піражкоў, начыненых ягадамі, тварагом. В. з вішнямі.
Варэнне
назоўнік | ніякі род
Ягады, фрукты, звараныя з цукрам, мёдам. Яблычнае в.
Васал
назоўнік | мужчынскі род
1. Сярэдневяковы землеўладальнік-феадал, які залежаў ад сюзерэна.

2. пераноснае значэнне: Пра падпарадкаваную або залежную асобу ці дзяржаву. || прыметнік: васальны.
Васемнаццаць
лічэбнік
Лік, лічба і колькасць 18. || парадкавы лічэбнік: васемнаццаты. В. год.
Васілёк
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і вапоіпка. || прыметнік: васільковы. В. колер.
2009–2019. Беларусь, Менск.