РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
В' ВА ВЕ ВЁ ВІ ВО ВУ ВЫ ВЭ ВЯ
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 172
Васьмёра
лічэбнік | зборны назоўнік
1. З назоўнікамі мужчынскага і агульнага роду, што абазначаюць асоб, з разам узятымі асабовымі назоўнікамі мужчынскага і жаночага роду, з назоўнікамі л., якія абазначаюць жывых істот абодвух полаў, з ас. займ. множны лік: л. і без залежнага слова: колькасць восем. В. мужчын. В. гуляк. Іх было в.: тры хлопцы і пяць дзяўчын. В. свіней. Нас в. Чакаем васьмярых.

2. З назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот: колькасць восем. В. дзяцей. В. парасят.

3. Звычайна Назоўны і Вінавальны склон: 3 множналікавымі назоўнікамі: восем прадметаў. В. сутак. В. саней.

4. Звычайна Назоўны і Вінавальны склон. З некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць прадметы, што існуюць або носяцца ў пары: восем пар або адзін паверх другога. В. вачэй. В. рукавіц.
Васьмёрка
назоўнік | жаночы род
1. Лічба 8 (размоўнае).

2. Група з васьмі адзінак, а таксама што-н., абазначанае лічбай восем, абсталяванае васьмю адзінкамі і пад. В. самалётаў. Звонковая в. Лодка-в. (з чатырма парамі вёслаў).

3. Назва чаго-н. абазначанага лічбай 8 (размоўнае). Ехаць на васьмёрцы (аўтобусам, тралейбусам і пад. пад нумарам 8). || прыметнік: васьмёрачны.
Васьмі
прыстаўка
Першая частка складаных слоў у знач. які складаецца з васьмі якіх-н. адзінак, напр. васьмікласны, васьмівугольны, васьмігадзінны, васьміграннік.
Васьмівугольнік
назоўнік | мужчынскі род
Геаметрычная фігура з васьмю вугламі. Правнльны в. || прыметнік: васьмівугольны. Васьмівугольная вежа.
Васьмігадзінны
прыметнік
1. Працягласцю ў восем гадзін. В. рабочы дзень.

2. Прызначаны на восем гадзін (размоўнае). В. параход.
Васьмігадовы
прыметнік
1. Якому споўнілася восем гадоў. В. сын.

2. Тэрмінам у восем гадоў. В. стаж.
Васьмікласнік
назоўнік | мужчынскі род
Вучань восьмага класа. || жаночы род: васьмікласніца.
Васьмісотгадовы
прыметнік
1. гл. васьмісотгоддзе.

2. Які праіснаваў 800 гадоў.
Васьмісотгоддзе
назоўнік | ніякі род
1. Тэрмін у 800 гадоў.

2. наго. Гадавіна падзеі, што была 800 гадоў таму назад. || прыметнік: васьмісотгадовы.
Васьмітысячны
прыметнік
1. Ліч. парада. да восем тысяч.

2. Цаной у восем тысяч рублёў.

3. Які складаецца з васьмі тысяч адзінак. В. атрад.
2009–2019. Беларусь, Менск.