РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
В' ВА ВЕ ВЁ ВІ ВО ВУ ВЫ ВЭ ВЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 172
Вадавозны
прыметнік
Які служыць для перавозкі вады. Вадавозная бочка.
Вадагрэйны
прыметнік
Прызначаны для награвання вады. В. кацёл.
Вадаём
назоўнік | мужчынскі род
Натуральная або штучная ўпадзіна, напоўненая вадой, басейн. Натуральны в. || прыметнік: вадаёмны.
Вадазліў
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Адтуліна ў верхняй частцы плаціны для сцёку лішняй вады. || прыметнік: вадазліўны.
Вадакачка
назоўнік | жаночы род
Спецыяльнае збудаванне з помпамі для падачы вады.
Вадалаз
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст, які займаецца падводнымі работамі ў спецыяльным воданепранікальным касцюме. || прыметнік: вадалазны. Вадалазныя работы.
Вадалей
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | неадабральнае
Пра таго, хто многа і беззмястоўна гаворыць, піша.
Вадаліў
назоўнік | мужчынскі род
1. Рабочы, які вылівае або адпампоўвае ваду.

2. Старшы рабочы на баржы.
Вадамер
назоўнік | мужчынскі род
1. Прылада для вымярэння расходу вады.

2. Вымяральная рэйка для назірання за ўзроўнем вады. || прыметнік: вадамерны.
Ваданос
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто носіць ваду.
2009–2019. Беларусь, Менск.