РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
В' ВА ВЕ ВЁ ВІ ВО ВУ ВЫ ВЭ ВЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 172
Ваенкамат
назоўнік | мужчынскі род
Ваенны камісарыят. Раённы в. || прыметнік: ваенкамацкі.
Ваенком
назоўнік | мужчынскі род
Ваенны камісар. || прыметнік: ваенкомаўскі.
Ваенна (ваенна-)
прыстаўка
Першая частка складаных слоў у знач. ваенны, які мае адносіны да абслугоўвання ўзброеных сіл, да вядзення вайны, напр. ваенна-паветраны,ваенна-прамысловы, ваенна-інжынерны.
Ваенна-палявы
прыметнік
Ваенны (у 2 знач.), які ажыццяўляецца, дзейнічае ва ўмовах ваеннага часу. Ваенна-палявы суд. Ваеннапалявая хірургія.
Ваенна-прамысловы
прыметнік
Ваенна-прамысловы комплекс — аб'яднанне манаполій, прадпрыемстваў, што вырабляюць ваенную прадукцыю, прадстаўнікоў узброеных сіл і часткі дзяржаўна-адміністрацыйнага апарату, якое ставіць сваёй мэтай гонку ўзбраенняў.
Ваеннаабавязаны
назоўнік | мужчынскі род
Асоба, якая павінна несці вайсковую службу (падлягае прызыву або знаходзіцца ў запасе). || жаночы род: ваеннаабавязаная.
Ваеннапалонны
назоўнік | мужчынскі род
Ваеннаслужачы, узяты ў палон.
Ваеннаслужачы
назоўнік | мужчынскі род
Асоба, якая знаходзіцца на вайсковай службе ў кадравай арміі. || жаночы род: ваеннаслужачая.
Ваенны
прыметнік
1. гл. вайна.

2. Які мае адносіны да абслугоўвання арміі і патрэб вайны. Военная прамысловасць. Ваеннае становішча. На е. лад.

3. Тое, што і ваеннаслужачы.
Ваеншчына
назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік | пагардлівае
Агрэсіўныя ваенныя колы.
2009–2019. Беларусь, Менск.