РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Гібель
назоўнік | жаночы род
1. Знішчэнне, разбурэнне, смерць (пры катастрофе, стыхійным бедстве і пад.). Г. касмічнага карабля.

2. чаго. Незлічонае мноства, колькасць (размоўнае). Летам г. работы ў сялян.
Гібельны
прыметнік
Які вядзе да гібелі (у 1 знач.), пагражае гібеллю. Г. крок. || назоўнік: гібельнасць.
Гібець
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Пакутаваць, гараваць ад нястачы, бязмэтнага жыцця і пад. Г. у галечы. || назоўнік: гібенне.
Гібкі
прыметнік
1. Які лёгка гнецца і разгінаецца; пругкі. Г. дубец.

2. пераноснае значэнне: Багаты адценнямі, выразны (пра голас, характар і пад.). Г. голас.

3. пераноснае значэнне: Здольны ўмела і хутка рэагаваць на пэўныя ўмовы, абставіны, прызвычайвацца да іх. Гібкая палітыка. || назоўнік: гібкасць.
Гіблы
прыметнік | размоўнае
1. Пра мясцовасць: якая пагражае гібеллю. Гіблае месца.

2. Безнадзейны, які не абяцае нічога добрага. Гіблая справа.
Гібон
назоўнік | мужчынскі род
Невялікая чалавекападобная малпа, якая жыве ў ПаўднёваУсходняй Азіі.
Гібрыд
назоўнік | мужчынскі род
Арганізм, атрыманы шляхам гібрыдызацыі. || прыметнік: гібрыдны.
Гібрыдызацыя
назоўнік | жаночы род
Скрыжаванне арганізмаў, разнародных у спадчынных адносінах.
Гігант
назоўнік | мужчынскі род
1. Істота, расліна незвычайна вялікіх памераў, велікан. Слон-г. Гіганты навукі (пераноснае значэнне: пра выдатных вучоных, мысліцеляў).

2. Вялікае па размаху і значэнню прадпрыемства. Завод-г.
Гігантаманія
назоўнік | жаночы род
Імкненне да практычна неапраўданага стварэння чаго-н. у вялікім маштабе.
2009–2019. Беларусь, Менск.