РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 2
Гваздануць
дзеяслоў | размоўнае | аднакратны дзеяслоў | закончанае трыванне
Моцна ўдарыць чым-н. Г. кулаком.
Гваздзік
назоўнік | мужчынскі род
Травяністая дзікарастучая і садовая расліна з яркімі кветкамі і вострым пахам.
Гваздзіка
назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік
Высушаныя пупышкі гваздзіковага дрэва, якія выкарыстоўваюцца як прыправа.
Гваздзіковы
прыметнік
Які мае адносіны да гваздзіка, уласцівы яму. Г. пах.
Гваздзіковы
прыметнік
Які здабываецца з гваздзікі. Г. алей. Гваздзіковае дрэва.
Гвалт
назоўнік | мужчынскі род
1. Прымяненне фізічнай сілы да каго-н. Партызаны помсцілі немцам за г. і здзекі. Гвалтом (прыслоўе) пасадзіць у машыну.

2. Прымусовае ўздзеянне на каго-, што-н. Чыніць г.

3. Крык, лямант. Кожны вечар у хаце стаяў г.

4. у знач. выклічнік: Кліч аб ратунку ў выпадку небяспекі (размоўнае). Г., ратуйце! Хоць гвалт крычы (размоўнае) — пра цяжкае бязвыхаднае становішча.
Гвалтаванне
назоўнік | ніякі род
1. гл. гвалтаваць.

2. Тое, што і гвалт (у 1 і 2 знач.).
Гвалтаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Чыніць гвалт (у 1 і 2 знач.). Г. чыю-н. волю.

2. Сілай прымушаць да палавой сувязі. || закончанае трыванне: згвалтаваць.
Гвалтаўнік
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто чыніць гвалт (у 1 і 2 знач.).
Гвалтоўніцкі
прыметнік
Звязаны з дзейнасцю гвалтаўніка. Гвалтоўніцкія методы.
2009–2019. Беларусь, Менск.