РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Геа
прыстаўка
Першая частка складаных слоў, якая абазначае: звязаны з зямлёй, з навукай аб Зямлі, напр. геасфера, геабатаніка, геафізіка, геахімія.
Геаграфія
назоўнік | жаночы род
Комплекс навук, якія вывучаюць паверхню зямлі з яе прыроднымі ўмовамі, размяшчэнне на ёй насельніцтва, эканамічных рэсурсаў. Фізічная г. Экономнчная г. || прыметнік: геаграфічны.
Геадэзіст
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст у галіне геадэзіі. || жаночы род: геадэзістка.
Геадэзія
назоўнік | жаночы род
Навука аб формах і памерах Зямлі, вымярэнні і паказе яе на планах і картах. || прыметнік: геадэзічны.
Геалогія
назоўнік | жаночы род
Навука аб гісторыі і будове зямной кары, аб пошуках радовішчаў карысных выкапняў. || прыметнік: геалагічны.
Геаметрыя
назоўнік | жаночы род
Раздзел матэматыкі, які вывучае прасторавьш адносіны і формы. || прыметнік: геаметрычны.
Геапалітыка
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Палітычная канцэпцыя, згодна з якой знешняя палітыка дзяржавы вызначаецца пераважна геаграфічнымі фактарамі, становішчам краіны, а таксама сама знешняя палітыка, што абапіраецца на такую канцэпцыю. || прыметнік: геапалітычны.
Гегеманізм
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Палітыка, заснаваная на імкненні да панавання над усім светам, над іншымі краінамі і народамі. || прыметнік: гегеманісцкі. Г. курс.
Гегемон
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Той, хто з'яўляецца галоўнай рухаючай і кіруючай сілай чаго-н.
Гегемонія
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Перавага ў кіраўніцтве; кіруючая роля.
2009–2019. Беларусь, Менск.