РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Гейзер
назоўнік | мужчынскі род
Гарачая крыніца вулканічнага паходжання, якая перыядычна выкідвае ваду фантанам. || прыметнік: гейзерны.
Гейша
назоўнік | жаночы род
У Японіі: прафесіянальная спявачка і танцоўшчыца ў чайных дамах.
Гекзаметр
назоўнік | мужчынскі род
У антычным метрычным вершаскладанні — 6-стопны дактыль з апошняй усечанай стапой. || прыметнік: гекзаметрычны.
Гекта
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са значэннем адзінкі, роўнай ста тым адзінкам, якія названы ў другой частцы складанага слова, напр. гектават, гектапаскаль (адзінка ціску).
Гектаграфаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Друкаваць на гектографе. || назоўнік: гектаграфаванне.
Гектар
назоўнік | мужчынскі род
Метрычная мера зямельнай плошчы, роўная 10 ООО м

2. || прыметнік: гектарны.
Гектограф
назоўнік | мужчынскі род
Прасцейшы капіравальны прыбор для атрымання адбіткаў з рукапіснага або машынапіснага тэксту. || прыметнік: гектаграфічны.
Геліе
прыстаўка
Першая частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да Сонца, сонечнага выпрамянення і ўжыв., калі ў другой частцы націск падае не на першы склад, напр. геліетэрапія.
Геліё
прыстаўка
Першая частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да Сонца, сонечнага выпрамянення і ўжыв., калі націск падае на «ё», напр. геліёграф.
Гелій
назоўнік | мужчынскі род
Хімічны элемент, інертны газ — самы лёгкі пасля вадароду. || прыметнік: геліевы.
2009–2019. Беларусь, Менск.