РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Генезіс
назоўнік | мужчынскі род | кніжнае
Паходжанне, гісторыя ўзнікнення і развіцця чаго-н. Г. славянскіх моў. || прыметнік: генетычны.
Генерал
назоўнік | мужчынскі род
Воінскае званне вышэйшага каманднага саставу ўзброеных сіл, а таксама асоба, якая мае гэта званне. Г.-маёр (першае па старшынству званне). Г.-лейтэнант (другое званне). Г.-палкоўнік (трэцяе званне). Г. арміі (самае высокае званне генералаў). || прыметнік: генеральскі. Генеральскія пагоны.
Генерал-губернатар
назоўнік | мужчынскі род
У царскай Расіі і некаторых іншых краінах: начальнік края з вышэйшай ваенна-адміністрацыйнай уладай. || прыметнік: генерал-губернатарскі.
Генералісімус
назоўнік | мужчынскі род
Самае высокае воінскае званне, якое прысвойваюць за асабліва выдатныя заслугі, а таксама асоба, якая мае гэта званне. Г. Сувораў.
Генералітэт
назоўнік | мужчынскі род | зборны назоўнік
Генералы, вышэйшы камандны састаў арміі.
Генераліха
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Жонка генерала.
Генеральны
прыметнік
1. Галоўны, асноўны, вядучы. Генеральная лінія развіцця.

2. Усеагульны, грунтоўны, карэнны. Г. план перабудоеы города. Генеральная рэпетыцыя — апошняя рэпетыцыя перад спектаклем, канцэртам. Генеральны штаб — цэнтральны орган кіравання ўзброенымі сіламі і распрацоўка пытанняў аператыўнага характеру.
Генератар
назоўнік | мужчынскі род
Агульная назва ўстройстваў, машын, што вырабляюць якія-н. прадукты, выпрацоўваюць энергію або перапрацоўваюць адзін від энергіі ў другі. Г. ідэй (пераноснае значэнне). || прыметнік: генератарны.
Генетык
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст у галіне генетыкі.
Генетыка
назоўнік | жаночы род
Навука, якая вывучае развіццё арганізмаў і законы спадчыннасці. || прыметнік: генетычны.
2009–2019. Беларусь, Менск.