РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Геній
назоўнік | мужчынскі род
1. Самая высокая ступень творчай здольнасці. Музычны г. Чайкоўскага.

2. Чалавек, надзелены такой здольнасцю. Творчасць геніяў.

3. У старажытнарымскай міфалогіі: дух — заступнік чалавека, пазней — увогуле ўвасабленне дабра, зла і пад. Добры г. (той, хто памагае каму-н., аказвае на каго-н. дабратворны ўплыў). Злы г. (той, хто аказвае на каго-н. дрэнны ўтшыў).
Геніяльны
прыметнік
1. Надзелены геніем (у 1 знач.). Г. пісьменнік.

2. Уласцівы генію. Геніяльная сімфонія ПІастаковіча. || назоўнік: геніяльнасць.
Генштаб
назоўнік | мужчынскі род
Скарачэнне: генеральны штаб. || прыметнік: генштабаўскі.
Географ
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст у галіне геаграфіі.
Геолаг
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст у галіне геалогіі.
Геолагаразведка
назоўнік | жаночы род
Геалагічныя пошукі карысных выкапняў. || прыметнік: геолагаразведачны.
Геолагаразведчык
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто займаецца геолагаразведкай. || жаночы род: геолагаразведчыца.
Геометр
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст у галіне геаметрыі.
Гепард
назоўнік | мужчынскі род
Буйная драпежная млекакормячая жывёліна сямейства кашэчых. || прыметнік: гепардавы.
Гепатыт
назоўнік | мужчынскі род
Хвароба печані запаленчага або дыстрафічнага характеру. || прыметнік: гепатытны.
2009–2019. Беларусь, Менск.