РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Гераізм
назоўнік | мужчынскі род
Адвага, рашучасць і самаахвяраванне ў крытычных абставінах. Г. абаронцаў Радзімы. Працоўны г.
Гераін
назоўнік | мужчынскі род
Моцнадзейны наркотык, які вырабляецца з апійнага маку. || прыметнік: гераінавы.
Гераічны
прыметнік
1. Які адрозніваецца гераізмам. Г. ўчынак.

2. Які мае адносіны да герояў старажытнасці, расказвае пра іх подзвігі. Г. эпас. || назоўнік: гераічнасць.
Геральдыка
назоўнік | жаночы род
Гістарычная дысцыпліна, якая займаецца апісаннем гербаў і іх гісторыі. || прыметнік: геральдычны.
Геранталогія
назоўнік | жаночы род
Навука, якая займаецца вывучэннем працэсаў старэння жывых арганізмаў і пошукамі метадаў прадаўжэння іх жыцця. || прыметнік: геранталагічны.
Герантолаг
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст у галіне геранталогіі.
Герань
назоўнік | жаночы род
Травяністая расліна з пахучым лісцем, якая разводзіцца як дэкаратыўная ці як прамысловая для атрымання эфірнага алею. || прыметнік: гераніевы.
Герб
назоўнік | мужчынскі род
Эмблема дзяржавы, горада, якая змяшчаецца на сцягах, манетах, пячатках, дзяржаўных і іншых афіцыйных дакументах. Дзяржаўны г. || прыметнік: гербавы. Гербавая пячатка. Гербавая папера.
Гербавы
прыметнік
1. гл. герб.

2. Які адносіцца да дзяржаўнага збору, што спаганяецца шляхам наклейвання марак або ўжывання гербавай паперы (з вадзяным знакам дзяржаўнага герба). Г. збор.
Гербарый
назоўнік | мужчынскі род
Калекцыя засушаных раслін. || прыметнік: гербарны.
2009–2019. Беларусь, Менск.