РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Гербіцыды
назоўнік | мужчынскі род
Хімічныя рэчывы для барацьбы з пустазеллем. || прыметнік: гербіцыдны.
Геркулес
назоўнік | мужчынскі род
1. Чалавек вялікай фізічнай сілы [паводле лацінскай назвы Геракла — героя старажытнагрэчаскай міфалогіі].

2. Аўсяныя крупы спецыяльнага прыгатавання. || прыметнік: геркулесаўскі і геркулесавы. Геркулесаўскі целасклад. Геркулесовая каша.
Герма
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. герметычны, напр. гермакабіна, гермакамера, гермапальчатка, гермашлем.
Германа (германа-)
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. германскі, напр. германамоўны, германа-аўстрыйскі.
Германафіл
назоўнік | мужчынскі род | устарэлае
Чалавек, які мае прыхільнасць да ўсяго нямецкага. || прыметнік: германафільскі.
Германафоб
назоўнік | мужчынскі род
Праціўнік, ненавіснік усяго нямецкага. || прыметнік: германафобскі.
Германізаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Прывіць (-віваць) каму-, чаму-н. нямецкую культуру, анямечыць (-мечваць). || назоўнік: германізацыя.
Германізм
назоўнік | мужчынскі род
Слова або выраз у якой-н. мове, запазычаныя з германскіх моў.
Германіст
назоўнік | мужчынскі род
Спецыяліст у галіне германістыкі. || жаночы род: германістка.
Германістыка
назоўнік | жаночы род
Сукупнасць навук аб германскай культуры, мовах, літаратуры і фальклоры.
2009–2019. Беларусь, Менск.