РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Германцы
назоўнік | мужчынскі род
1. Назва старажытных плямён індаеўрапейскай моўнай групы, што жылі ў цэнтральнай, заходняй і паўднёва-заходняй Еўропе.

2. Тое, што : немцы (устарэлае). || жаночы род: германка. || прыметнік: германскі.
Гермафрадыт
назоўнік | мужчынскі род
Арганізм, часцей жывёльны, які мае адзнакі абодвух полаў. || прыметнік: гермафрадыцкі.
Гермафрадытызм
назоўнік | мужчынскі род
Наяўнасць адзнак абодвух полаў у адным арганізме (чалавека, жывёлы). || прыметнік: гермафрадытны.
Гермашлем
назоўнік | мужчынскі род
Герметычны шлем лётчыкаў і касманаўтаў.
Герметызаваць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
Зрабіць (рабіць) герметызацыю чаго-н.
Герметызацыя
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Забеспячэнне непранікальнасці сцен і злучэнняў чаго-н. (памяшканняў, апаратаў і пад.) для вадкасцей і газаў. || прыметнік: герметызацыйны.
Герметычны
прыметнік
Непранікальны хія вадкасцей і газаў. || назоўнік: герметычнасць.
Героіка
назоўнік | жаночы род
Гераічны змест, гераічны бок чыёй-н. дзейнасці. Г. нашых дзён.
Герой
назоўнік | мужчынскі род
1. Храбры, самаэдданы чалавек, які зрабіў, робіць подзвігі. Г. Вялікай Айчыннай вайны. Г. працы.

2. Галоўная дзеючая асоба літаратурна-мастацкага твора. Г. романа. З. чаго. Асоба, што ўвасабляе ў сабе характэрныя рысы эпохі, асяроддзя. Г. нашага часу. 4. Чалавек, які чым-н. вылучыўся, які з'яўляецца прадметам захаплення. Г. дня. Герой Беларусі — вышэйшая ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Герой Савецкага Саюза — ганаровае званне, якое прысвойвалася ў СССР за выключную доблесць і гераізм. Герой Сацыялістычнай Працы — ганаровае званне, якое прысвойвалася ў СССР за выдатныя дасягненні ў галіне народной гаспадаркі і культуры. Горад-герой — ганаровае званне, прысвоенае гарадам, насельніцтва якіх праявіла асаблівы гераізм у гады Вялікай Айчыннай вайны. Крэпасць-герой — ганаровае званне, прысвоенае Брэсцкай крэпасці. || жаночы род: гераіня. Маці-гераіня — ганаровае званне, прысвоенае жанчыне — маці, якая выхавала не менш як 10 дзяцей. || прыметнік: геройскі. Г. ўчынак.
Геройства
назоўнік | ніякі род
Геройскія паводзіны. Праявіць г.
2009–2019. Беларусь, Менск.