РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Герц
назоўнік | мужчынскі род
Адзінка частаты перыядычнага працэсу.
Герцаг
назоўнік | мужчынскі род
Тытул вышэйшага дваранства або ўладарных князёў у краінах Заходняй Еўропы, а таксама асоба, якая мае гэты тытул. || жаночы род: герцагіня. || прыметнік: герцагскі.
Герцагства
назоўнік | ніякі род
Феадальная дзяржава на чале з герцагам.
Гестапа
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
Тайная дзяржаўная паліцьш ў фашысцкай Германіі. || прыметнік: гестапаўскі.
Гестапавец
назоўнік | мужчынскі род
Супрацоўнік гестапа. || жаночы род: гестапаўка.
Гестка
назоўнік | жаночы род
Адразная частка блузкі, сукенкі, сарочкі, якая закрывав верх грудзей і спіны. Сукенка на гестцы.
Гета
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
У некаторых краінах; асобныя кварталы горада, выдзеленыя для пражывання дыскрымінаваных расавых ці рэлігійных груп насельніцтва. Негрыцянскія г. (у ЗША). Яўрэйскія г. (у Еўропе пры фашызме). Каталіцкія г. (у Паўночнай Ірландыі).
Гетман
назоўнік | мужчынскі род
1. На Украіне ў 16—17 стст.: начальнік казацкага войска і вярхоўны правіцель.

2. У Польшчы ў 16—18 стст.: камандуючы ўсімі ўзброенымі сіламі. || прыметнік: гетманскі.
Гетры
назоўнік | жаночы род
Від цёплай адзежы для ног, якая надзяваецца паверх абутку і закрывав ногі ад шчыкалатак да каленяў. || прыметнік: гетравы.
Гетэрагенны
прыметнік
Разнародны па сваім складзе або паходжанні частак; процілегласць гамагенны.
2009–2019. Беларусь, Менск.