РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Глабальны
прыметнік
Усеагульны, які ахоплівае ўвесь зямны шар, увесь свет. Проблема чыстай вады набыла г. характар. Глабальная ракета — ракета, якая можа даставіць баявы зарад у любое месца зямнога шара. || назоўнік: глабальнасць.
Глава
назоўнік | жаночы род
Раздзел кнігі, артыкула. Г. аповесці.
Глаголіца
назоўнік | жаночы род
Адна з дзвюх стараславянскіх азбук. || прыметнік: глагалічны. Глагалічнае пісьмо.
Гладзільны
прыметнік
Тое, што і прасавальны1.
Гладзіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Лёгка праводзіць рукой па чым-н. Г. па галоўцы (таксама пераноснае значэнне: патураць каму-н.). Г. супраць шэрсці (таксама пераноснае значэнне: гаварыць ці рабіць каму-н. наперакор).

2. Тое, што і прасаваць1. || закончанае трыванне: пагладзіць. || назоўнік: гладжанне.
Гладзь
назоўнік | жаночы род
Роўная паверхня воднай праеторы. Г. мора.
Гладзь
назоўнік | жаночы род
Спосаб вышывання шырокімі шчыльнымі шыўкамі.
Гладка
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. гладкі (у 1 і 3 знач.), напр. гладкаскуры, гладкасценны, гладкашэрсны, гладкатвары.
Гладкаствольны
прыметнік
З гладкім, не наразным ствалом (у 2 знач.). Гладкоствольнае ружжо.
Гладкі
прыметнік
1. Роўны, без упадзін і выступаў. Г. стол. Гладкая пляцоўка.

2. пераноснае значэнне: Просты, лёгкі для разумення (пра мову, верш, думкі і пад.). Лектар гаварыў гладка (прыслоўе). Г. стыль.

3. Сыты, адкормлены (размоўнае). Гладкія коні. Г. пан. || назоўнік: гладкасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.