РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 2 3 4
Гнаіцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Выдзяляць гной. Рана гноіцца. || назоўнік: гнаенне.
Гнаіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Прыводзіць у стан гніення. Г. дабро.

2. пераноснае значэнне: Доўгі час трымаць каго-н. у невыносна цяжкіх умовах для жыцця. Г. у турме. || закончанае трыванне: згнаіць. || назоўнік: гнаенне.
Гнайнік
назоўнік | мужчынскі род
1. Гнойны нарыў, крыніца выдзялення гною. Разрэзаць г.

2. пераноснае значэнне: Ачаг якой-н. шкоднай грамадскай з'явы. || прыметнік: гнайніковы.
Гнасеалогія
назоўнік | жаночы род
У філасофіі: тэорыя пазнання. || прыметнік: гнасеалагічны.
Гнацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Бегчы следам, каб дагнаць або злавіць. Г. за праціўнікам.

2. Імкнуцца да чаго-н., дамагацца каго-, чаго-н. Г. за модай. Г. за доўгім рублём.
Гнаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Прымушаць рухацца ў якім-н. напрамку. Г. авечак. Г. звера (праследаваць). Г. лес па рацэ (сплаўляць). Паны гналі людзей на работу (пад прымусам).

2. Прымушаць хутка рухацца, ехаць на вялікай скорасці. Фурман гнаў каня. Г. машыну. З. безасабовая форма, што. Вельмі хутка расці. Бульбу гоніць у каліўе. 4. Здабываць пры дапамозе перагонкі. Г. алей. 5. Рабіць, пастаўляць хутка, у вялікай колькасці. Г. план. Г. продукцню. 6. гані(це), Даваць (размоўнае). Гані грошы. 7. безасабовая форма: Пра панос (размоўнае). Жывот гоніць. || назоўнік: гон і гонка. Гон звера. || прыметнік: гонны. Гонныя галубы.
Гнаявік
назоўнік | мужчынскі род
Жук, які жыве ў гнаі.
Гневацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Быць у стане гневу, абурацца. Г. на мужа.
Гнездавацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Тое, што і гняздзіцца (у 1 знач.). || назоўнік: гнездаванне.
Гнейс
назоўнік | мужчынскі род
Горная крышталічная парода, якая складаецца з кварцу, палявога шпату і слюды. || прыметнік: гнейсавы.
2009–2019. Беларусь, Менск.