РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 2 3 4 5 6 7 8
Гогаль
назоўнік | мужчынскі род
Вадаплаўная птушка падсямейства качыных. Ф Хадзіць гогалем (размоўнае) — хадзіць важна, ганарыста. || прыметнік: гагаліны.
Гогаль-могаль
назоўнік | мужчынскі род
Сыры яечны жаўток, расцёрты з цукрам.
Гогат
назоўнік | мужчынскі род
1. Крык гусей.

2. пераноснае значэнне: Моцны, нястрымны смех (размоўнае).
Год
назоўнік | мужчынскі род
1. Прамежак часу ў 12 каляндарных месяцаў (з 1 студзеня), за які Зямля робіць адзін абарот вакол Сонца. Чатыры пары года (зіма, вясна, лета, восень). Новы г. (наступаючы год, а таксама дзень 1 студзеня). Мінула 2 гады. Засушлівы г. Два гады ад нараджэння. Г. ад году (з кожным годам). Круглы г. (увесь год). Гадамі не сустракаемся (па некалькі гадоў запар).

2. Прамежак часу, у які заканчваецца цыкл якіх-н. работ, заняткаў. Навучальны г. Фінансавы г. З. множны лік: Адрэзак часу ў некалькі гадоў. Пасляваенныя гады. Гады маладосці. 4. множны лік: У спалучэнні з парадкавым лічэбнік — адрэзак часу ў межах дзесяцігодпзя. Васьмідзесятыя гады дваццатага стагоддзя. 5. множны лік: Узрост. Ён ужо ў гадах (пажылы, стары). Не тыя гады (пастарэў). Не па гадах (не па ўзросту). 6. Прамежак часу, на працягу якога адбываецца абарот якой-н. планеты вакол Сонца. Г. Марса. Светлавы год — адзінка адлегласці, роўная шляху, які праходзіць прамень святла за трапічны год. Трапічны год — прамежак часу паміж двума праходжаннямі Сонца цераз пункт веснавога раўнадзенства. Высакосны год — кожны чацвёрты год, яй мае ў лютым не 28, а 29 дзён. Гады ў рады (размоўнае) — вельмі рэдка (сустракацца, бачыцца). З году ў год (размоўнае) — пастаянна, на працягу некалькіх гадоў. Адных гадоў (размоўнае) — аднолькавага ўзросту. || памяншальная форма: годзік і гадок. || прыметнік: гадавы. Гадавая справаздача. Г. план (на год).
Годзе
безасабовая форма | выказнік
Хопіць, даволі. Г. загараць.
Годнасць
назоўнік | жаночы род
1. гл. годны

2. Неабходныя маральныя якасці чалавека, а таксама ўсведамленне гэтых якасцей. Г. працоўнага чалавека.

3. Званне (размоўнае). Надаць г. народного артыста Беларусі.
Годны
назоўнік | жаночы род
Прыгодны для чаго-н., для якіх-н. мэт. Г. для страявой службы. || назоўнік: годнасць. Тэрмін годнасці лякарства.
Гойсаць (гайсаць)
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Хутка і мітусліва рухацца, перамяшчацца; бегаць, раз'язджаць у пошуках каго-, чаго-н. Г. па магазінах. || назоўнік: гойсанне і гайсанне.
Гол
назоўнік | мужчынскі род
У футболе і падобных гульнях: ачко, якое каманда выйграе пры пападанні мяча ў вароты праціўніка. Забіць г. || прыметнік: галявы. Г. момант ля варот.
Голагаловы
прыметнік
1. З голай, непакрытай галавой. Г. хлопчык.

2. З абстрыжанай ці лысай галавой.
2009–2019. Беларусь, Менск.