РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 27
Граб
назоўнік | мужчынскі род
1. Лісцевае дрэва сямейства бярозавых з рабрыстым ствалом.

2. толькі Драўніна гэтага дрэва. Зуб'е з грабу. || прыметнік: грабавы.
Грабар
назоўнік | мужчынскі род
Землякоп. || прыметнік: грабарны і грабарскі. Грабарны інструмент. Грабарскае уменне.
Грабарка
назоўнік | жаночы род
Дрогі для перавозкі зямлі.
Грабарства
назоўнік | ніякі род
Занятак грабара. || прыметнік: грабарскі.
Грабеж
назоўнік | мужчынскі род
Адкрыты захоп чужой маёмасці, звычайна з прымяненнем сілы. Г. сярод белага дня (таксама пераноснае значэнне). Такая цана — звычайны г.
Грабежнік
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто займаецца грабяжом. || жаночы род: грабежніца. || прыметнік: грабежніцкі.
Грабежніцтва
назоўнік | ніякі род
Грабежніцкія дзеянні.
Грабежніцы
прыметнік
1. гл. грабежнік. 2, Які грабяжом прыводзіць да разарэння. Грабежніцкая вайна.
Грабелькі
назоўнік
1. гл. граблі.

2. Прыстасаванне ў форме грабель на кассі, каб зручней было касіць збожжа.
Грабеньчаты
прыметнік
Падобны на грэбень (у 1 знач.). Грабеньчатае лісце.
2009–2019. Беларусь, Менск.