РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Гуана
назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
Памёт дзікіх птушак, які скарыстоўваецца на ўгнаенне.
Гуаш
назоўнік | жаночы род
Непразрыстая акварэльная фарба, а таксама карціна, малюнак, выкананыя гэтай фарбай. || прыметнік: гуашавы.
Губа
назоўнік | жаночы род
Тоўсты, падобны на капыт грыб, які паразітуе на дрэвах і выклікае гніенне драўніны. || прыметнік: губавы. Сямейства губавых (назоўнік).
Губа
назоўнік | жаночы род
Скурна-мускульная рухомая складка, якая ўтварае край рота. Верхняя г. Сціснуць губы. Кусаць губы (пераноснае значэнне: выражаць злосць, незадавальненне). Надзьмуць губы (пераноснае значэнне: зазлавацца, пакрыўдзіцца). Развесіць губы (пераноснае значэнне: пасіўнічаць). || памяншальная форма: губка. || прыметнік: губны.
Губа
назоўнік | жаночы род
Назва марскіх заліваў і бухт на поўначы. Анежская губа.
Губа
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Гауптвахта. Пасадзіць на губу.
Губасты
прыметнік
Тое, што і губаты.
Губаты
прыметнік | размоўнае
З вялікімі тоўстымі губамі1.
Губашлёп
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Разява, расцяпа.
Губернатар
назоўнік | мужчынскі род
Начальнік якой-н. тэрытарыяльнай адзінкі (напр.: губерні ў Расіі, штата ў ЗША і інш.). || прыметнік: губернатарскі. Становішча горш за губернатарскае (размоўнае жартаўлівае) — вельмі цяжкае, незайздроснае.
2009–2019. Беларусь, Менск.