РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Гурчаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Раўнамерна, прыглушана гудзець (пра матор, ваду і пад.). Пад окном гурчаў трактар. || назоўнік: гурчанне.
Гурыя
назоўнік | жаночы род
Ва ўсходняй міфалогіі: райская дзева, вечна юная прыгажуня, якая цешыць праведнікаў, што туды трапілі.
Гусак
назоўнік | мужчынскі род
Самец гусі.
Гусар
назоўнік | мужчынскі род
У царскай і некаторых іншаземных арміях: ваенны з часцей лёгкай кавалерыі, якія насілі форму венгерскага ўзору. || прыметнік: гусарскі.
Гусегадоўля
назоўнік | жаночы род
Развядзенне гусей.
Гусеніца
назоўнік | жаночы род
Шырокі металічны ланцуг, які надзяваецца на колы трактара, танка для лепшай праходнасці. || прыметнік: гусенічны.
Гуслі
назоўнік
Мнагаструнны шчыпковы музычны інструмент славянскіх народаў. || прыметнік: гусельны.
Гусляр
назоўнік | мужчынскі род
Музыкант, які іграе на гуслях, а таксама спявак, што акампаніруе сабе на гуслях. || прыметнік: гуслярны.
Гуснуць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Станавіцца больш густым (у 2 знач.), гусцець. Варэнне гусне.
Густ
назоўнік | мужчынскі род
1. Адчуванне, разуменне прыгожага. Апранацца з густам.

2. Схільнасць да чаго-н. У розных людзей розны густы. Гэта мне па густу (падабаецца).

3. Стыль, манера. Зрабіць падарунак на свой г. || прыметнік: густавы.
2009–2019. Беларусь, Менск.