РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Густа (густа-)
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.: 1) з густым (у 1 і 2 знач.), напр. густоволосы, густалісты, густанаселены; 2) густы (у 1 і 2 знач.), напр. густацёрты, густацякучы, густа-зялёны.
Густаўшчына
назоўнік | жаночы род | размоўнае | неадабральнае
Ацэнка якіх-н. з'яў толькі з пункту гледжання свайго суб'ектыўнага густу (у 2 знач.).
Густоўны
прыметнік
З густам. Г. гарнітур.
Густы
прыметнік
1. Такі, што складаецца з мноства аднародных прадметаў, размешчаных блізка адзін ля аднаго. Г. бярэзнік. Густое жыта. Буракі растуць густа (прыслоўе).

2. Не вадкі, з аслабленай цякучасцю, насычаны. Густая смятана.

3. Шчыльны, малапранікальны для зроку, святла. Г. туман. Густыя воблам.

4. Пра голас: паўнагучны. Г. бас (нізкі). || назоўнік: густата і гушчыня.
Гусцець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Рабіцца густым або больш густым (у 1, 2 і 3 знач.). Лес гусцее. Туман гусцее. Варэнне гусцее. || закончанае трыванне: загусцець і пагусцець.
Гусці
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Утвараць працяжны аднатонны гук. Вецер гудзе ў коміне. Гудзе матор. У вушах гуло (пра шум у вушах; безасабовая форма).

2. Бесперапынна ныць ад болю, стомленасці. Рукі аж гудуць. || закончанае трыванне: прагусці. || назоўнік: гудзенне.
Гусь
назоўнік | жаночы род
1. Дзікая і свойская вадаплаўная птушка з доўгай шыяй.

2. Самка гуся. Як з гусі вода. || памяншальная форма: гуска. || прыметнік: гусіны.
Гусяня (гусянё)
назоўнік | ніякі род
Птушаня гусі.
Гусятнік
назоўнік | мужчынскі род
Памяшканне для гусей. Пабудавалі новы г.
Гусятніца
назоўнік | жаночы род
1. Работніца, якая даглядае гусей.

2. Прадаўгаватая авальная пасудзіна з тоўстымі сценкамі для смажання і тушэння гусей, качак, курэй.
2009–2019. Беларусь, Менск.