РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Гучаць (гучэць)
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Утвараць гукі, раздавацца (пра гукі). Струны гучаць глуха. Гучыць вясёлая мелодыя.

2. пераноснае значэнне: Успрымацца як нешта важнае, урачыстае, прыгожае і пад. Кібернетыка — гэта гучыць! Чалавек! Гэта гучыць горда.

3. Вынікаць, праяўляцца. У гэтым пытанні гучыць сумненне. У голасе гучыць радасць. || назоўнік: гучанне.
Гучнагаварыцель
назоўнік | мужчынскі род
Прыбор для ўзнаўлення гукаў і ўзмацнення гучнасці радыёперадач.
Гучнагалосы
прыметнік
З гучным голасам. || назоўнік: гучнагалосасць.
Гучнець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Рабіцца больш моцнымі (пра гукі). Галасы гучнелі.
Гучны
прыметнік
1. Які характарызуецца выразным, далека чутным гукам. Г. голас. Гучная мелодыя.

2. пераноснае значэнне: Які атрымаў шырокую вядомасць. Гучная слава. Гучнае імя.

3. пераноснае значэнне: Напышлівы, фальшывы па сэнсу. Гучныя фразы. || назоўнік: гучнасць.
Гучок
назоўнік | мужчынскі род
Маладая галінка, атожылак, парастак. Адсадзіць г. || прыметнік: гучковы.
Гушкалка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Калыханка, арэлі. || прыметнік: гушкалкавы.
Гушкацца
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Рытмічна калыхацца з аднаго боку ў другі або зверху ўніз. Г. на арэлях. Г. на марскіх хвалях. || аднакратны дзеяслоў: гушкануцца. || назоўнік: гушканне.
Гушкаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
1. Рытмічна гайдаць, калыхаць з аднаго боку ў другі або зверху ўніз. Г. на арэлях. Г. дзіця.

2. З захапленнем падкідаць каго-н. на руках. || аднакратны дзеяслоў: гушкануць. || назоўнік: гушканне.
Гушча
назоўнік | жаночы род
1. Густы асадак (стравы, раствору і пад.). На дне засталася г. Г. дзяцей не разганяе (прыказка).

2. Тое, што і гушчар. Т. лесу.

3. Самае густое месца ў чым-н., цэнтр. Уціскуцца ў самую гушчу натоўпу. Быць у гушчы падзей (пераноснае значэнне).
2009–2019. Беларусь, Менск.