РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 15
Губерня
назоўнік | жаночы род
Асноўная адмшістрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расіі з пачатку 18 ст. І пайшла пісаць губерня (размоўнае) — усё прыйшло ў рух, пачаўся перапалох. || прыметнік: губернскі.
Губіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Рабіць непрыгодным, нішчыць. Г. лес.

2. Прыводзіць да гібелі, забіваць. Г. звяроў.

3. пераноснае значэнне: Марна, дарэмна траціць (час, сродкі, сілы і пад.) Г. лепшыя гады. || закончанае трыванне: пагубіць.
Губка
назоўнік | жаночы род
1. Мнагаклетачная беспазваночная марская жывёліна тыпу прасцейшых.

2. Мяккі, наздраваты касцяк гэтай жывёліны, які добра ўбірае вільгаць і служыць для мыцця, а таксама падобны выраб з гумы і іншых матэрыялаў. || прыметнік: губкавы.
Губка
назоўнік | жаночы род
Мера нітак, прыгатаваных на аснову для ткання палатна. Выткала сем губак палатна.
Губкаваты
прыметнік
Порысты, сітаваты. Губкаватая рызіна.
Губляцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1, Прападаць, знікаць. Дробныя рэчы часта губляюцца.

2. Рабіцца непрыметным, нябачным. Сцежка губляііася ў бярэзніку.

3. пераноснае значэнне: Траціць самавалоданне, хвалявацца. Ён не губляўся ні пцы якіх абставінах. || закончанае трыванне: згубіцца.
Губляць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Пазбаўляцца чаго-н., пакідаючы невядома дзе па няўважлівасці. Г. пальчаткі.

2. пераноснае значэнне: Перастаць мець што-н., валодаць чым-н. Г. надзею. Г. слых.

3. Марна траціць што-н. Дарэмна г. час.

4. Збівацца з чаго-н., не заўважаць чаго-н. Г. сцежку. || закончанае трыванне: згубіць. Лепей з разумным з., чым з дурным знайсці (прыказка).
Губчаты
прыметнік
Тое, што і губкаваты.
Гувернёр
назоўнік | мужчынскі род
Выхавацель дзяцей у сям'і, звычайна іншаземец. || прыметнік: гувернёрскі. || жаночы род: гувернантка. || прыметнік: гувернанцкі.
Гугеноты
назоўнік | мужчынскі род
Французскія пратэстанты 16—17 стст., якіх праследавалі каталіцкая царква і ўрад.
2009–2019. Беларусь, Менск.