РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Гуказапіс
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Запіс спецыяльнымі апаратамі гаворкі або музыкі на плёнку, пласцінку і пад. Студыя гуказапісу.
Гуказдымальнік
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Прыбор для перадачы запісу грамафонных пласцінак на рэпрадуктар радыёпрыёмніка, адаптэр.
Гукаізаляцыя
назоўнік | жаночы род
Сукупнасць сродкаў і мер, якія забяспечваюць непранікальнасць гукаў і шуму ў памяшканне. || прыметнік: гукаізаляцыйны.
Гукамаскіроўка
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Тэхнічныя прыёмы, звязаныя з маскіроўкай гукамі або з маскіроўкай гукаў. || прыметнік: гукамаскіровачны.
Гуканепранікальны
прыметнік
Які не прапускае гукаў, шумаў, ізаляваны ад іх. Гуканепранікальныя сцены. || назоўнік: гуканепранікальнасць.
Гуканне
назоўнік | ніякі род | размоўнае
1. Гутарка, гаворка.

2. Кліканне (звычайна ў лесе).

3. Перагукванне, каб сабрацца разам. Гуканне вясны — старажытны язычніцкі абрад, калі збіралася моладзь, спявала, вадзіла карагоды, закопвала ў зямлю гаршчок з кашай як своеасаблівую ахвяру зямлі.
Гукаперайманне
назоўнік | ніякі род
Узнаўленне голасам або тэхнічнымі сродкамі прыроднага гучання (напр. ку-ку, мяў-мяў), а таксама слова, якое ўтварылася шляхам такога пераймання (напр. квакаць, тупат, грукат). || прыметнік: гукапераймальны.
Гукапіс
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Сукупнасць прыёмаў для ўзмацнення гукавой выразнасці мастацкага маўлення.
Гукаправоднасць
назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін
Здольнасць цела або асяроддзя праводзіць гукі.
Гукаправодны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Які прапускае гукі.
2009–2019. Беларусь, Менск.