РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Гукапранікальны
прыметнік
Які лёгка прапускае гукі, шумы. Гукапранікальныя сцены. || назоўнік: гукапранікальнасць.
Гукарад
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
Рад музыкальных гукаў, якія размешчаны ў якой-н. паслядоўнасці. || прыметнік: гукарадны.
Гукаспалучэнне
назоўнік | ніякі род
Спалучэнне гукаў мовы.
Гукаўлоўнік
назоўнік | мужчынскі род
Прыбор для ўлоўлівання гукаў, шуму, гулу самолёта, падводнай лодкі і пад.
Гукаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Клікаць, зваць, падзываць. — Мама! Ідзі, — гукае дачка. ;

2. Гучна гаварыць, крычаць. || аднакратны дзеяслоў: гукнуць. || назоўнік: гуканне.
Гул
назоўнік | мужчынскі род
Аддалены працяжны шум. Падземны г.
Гулец
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Удзельнік якой-н. гульні (спартыўнай, картачнай і пад.).
Гулі
назоўнік | размоўнае
1. Гулянне, забава. Пайсці на г.

2. Марнае правядзенне часу. Г. не аднаго ў лапці абулі (прыказка).
Гулкі
прыметнік
1. Выразны па гуку, чутны здалёк. Гулкія крокі.

2. З моцным рэзанансам. Гулкая зала. || назоўнік: гулкасць.
Гуллівы
прыметнік
Жартаўлівы, вясёлы, гарэзлівы. Г. настрой. Гуллівае дзіця. || назоўнік: гуллівасць.
2009–2019. Беларусь, Менск.