РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Гумарыст
назоўнік | мужчынскі род
1. Аўтар або выканаўца гумарыстычных твораў.

2. Чалавек, які валодае пачуццём гумару (у 1 знач.). || жаночы род: гумарыстка. || прыметнік: гумарысцкі.
Гумарыстыка
назоўнік | жаночы род
1. Сукупнасць гумарыстычных мастацкіх твораў.

2. Нешта смешнае, камічнае (размоўнае). || прыметнік: гумарыстычны. Гумарыстычныя апавяданні. Г. часопіс.
Гумарэска
назоўнік | жаночы род
Невялікі літаратурна-мастацкі або музычны твор гумарыстычнага характару.
Гумка
назоўнік | жаночы род
1, Кавалачак гумы для сцірання напісанага, сцірка.

2. Праіумаваная тасьма, а таксама шнур з гумавымі ніткамі. || прыметнік: гумкавы.
Гумнішча
назоўнік | ніякі род | размоўнае
Месца, на якім было гумно.
Гумно
назоўнік | ніякі род
Вялікая халодная будыніна для складвання і абмалоту зжатага збожжа, а таксама пляцоўка перад гэтай будынінай. || прыметнік: гуменны.
Гумор
назоўнік | мужчынскі род
Добры, душэўны настрой. Нешта ён сёння не ў гуморы.
Гуны
назоўнік | мужчынскі род
Група старажытных цюркскіх плямён, якія ў 2—4 стст. уварваліся ў Еўропу. || прыметнік: гунскі.
Гунька
назоўнік | жаночы род
1. Зрэбная посцілка.

2. Пакрывала для коней, якое закрывав спіну і тулава. || прыметнік: гунькавы.
Гупаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Глуха стукаць, удараць. Гупаў адзінюткі цапок. || аднакратны дзеяслоў: гупнуць. || назоўнік: гупат і гупанне.
2009–2019. Беларусь, Менск.