РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1
Гэбель
прыметнік
Сталярны інструмент у выглядзе калодкі з шырокім лязом для стругання дрэва. || памяншальная форма: гэблік. || прыметнік: гэбельны.
Гэй
выклічнік
Воклік, якім звяртаюцца да каго-н. Гэй, пастой! Гэй вы, коні!
Гэта
займеннік
1. займеннік: указальны, ж. і н.; гл. гэты.

2. часціца: Узмацняе, падкрэслівае тое ці іншае слова ў сказе. Хто г. напісаў?

3. Ужыв. пры выказніку, які выражаны назоўнікам, прыметнікам, інфінітывам ці прыслоўем. Праца — г. крыніца нашага багацця. Жыццё — г. барацьба.

4. часціца: узмацняльная. Узмацняе сэнс, значэнне папярэдняга займенніка, прыслоўя, часціцы ў пытальных і даданых сказах. Ці г. ты яшчэ з работы ідзеш ?
Гэтак
прыслоўе
Тое, што і так. Даўно б г. І г. далей. І так і г.
Гэтакі (гэткі)
прыметнік | займеннік
Тое, што і такі.
Гэтулькі
займеннік | прыслоўе | размоўнае
Столькі, так многа. Вам нельга г. чытаць. Т. людзей сышлося, як ніколі!
Гэты
займеннік
1. Паказвае на асобу або прадмет, якія знаходзяцца перад вачамі. Г. ці той лес? Гэтага чалавека не сустракаў ніколі.

2. Паказвае на адрэзак часу, пра які ідзе гаворка. Гэтымі днямі на рыбу не прыйдзецца ісці.

3. Паказвае на ўжо вядомую асобу або прадмет. Дзіўны чалавек гэты Галілей! Ах гэтыя модніцы!
2009–2019. Беларусь, Менск.