РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 126
Галгофа
назоўнік | жаночы род | кніжнае
Месца пакут, нягод [паводле назвы ўзгорка паблізу Іерусаліма, дзе, згодна з хрысціянскім веравучэннем, быў распяты Ісус Хрыстос]. Узысці на Галгофу (прыняць пакуты).
Галера
назоўнік | жаночы род
Старадаўняе драўлянае мнагавёсельнае судна, на якім у Заходняй Еўропе веслярамі былі катаржнікі. || прыметнік: галерны.
Галерэя
назоўнік | жаночы род
1. Вузкае крытае памяшканне, якое злучае часткі будынка, а таксама балкон уздоўж усяго будынка. Будынкі злучаны прыгожай галерэяй.

2. Верхні ярус у тэатры, цырку і пад. Г. запоўнена гледачамі.

3. Доўгі падземны ход у ваенных збудаваннях, пры горных работах.

4. пераноснае значэнне, чаго. Пералік, шэраг, сістэма чаго-н. Г. станоўчых вобразаў у романе. Карцінвая галерэя — музей, памяшканне для выстаўкі карцін. || прыметнік: галерэйны.
Галета
назоўнік | жаночы род
Плоскі сушаны праснак, а таксама пячэнне з прэснага цеста. || памяншальная форма: галетка.
Галец
назоўнік | мужчынскі род
1. Невялікая рачная рыбка сямейства карпавых.

2. Марская рыба сямейства ласасёвых.
Галець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Выглядаць пустым, голым. Галела поле пад восень.

2. Знаходзіцца ў бедным стане, жыць бедна.
Галеча
назоўнік | жаночы род
Адсутнасць сродкаў для жыцця; беднасць.
Галечнік
назоўнік | мужчынскі род
Горная парода з рачной або марской галькі.
Галёкаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Моцна крычаць, пераклікаючыся ў лесе. || назоўнік: галёканне.
Галёнка
назоўнік | жаночы род
Частка нагі ад калена да ступні. || прыметнік: галёначны.
2009–2019. Беларусь, Менск.