РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ГА ГВ ГЕ ГІ ГЛ ГМ ГН ГО ГР ГУ ГЫ ГЭ ГЮ ГЯ
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 126
Галіцызм
назоўнік | мужчынскі род
Слова ці выраз, запазычаныя з французскай мовы або пабудаваныя на ўзор французскай мовы.
Галіць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Зразаць брытвай валасы, брыць. Г. бараду. || закончанае трыванне: пагаліць. || зваротны стан: галіцца. || закончанае трыванне: пагаліцца. || назоўнік: галенне.
Галка
назоўнік | жаночы род
Птушка сямейства крумкачовых з шэра-сіня-чорным апярэннем. || памяншальная форма: галачка. || прыметнік: галчыны.
Галка
назоўнік | жаночы род
Тое, што і галушка (у 1 знач.). || памяншальная форма: галачка. || прыметнік: галачны.
Галкіпер
назоўнік | мужчынскі род
Тое, што і варатар. || прыметнік: галкіперскі.
Галлё (голле)
назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік
Дробнае сучча, сухія галіны дрэў. Назбіраць галля (голля).
Галодны
прыметнік
1. Які адчувае голад, ненакормлены. Г. прысмакаў не пытае (прымаўка).

2. Выкліканы голадам. Галодная смерць.

3. Бедны на прадукты харчавання, неўраджайны. На год два Юр'і, ды абодва дурні: увосень холодны, а вясной голодны (прыказка).

4. Недастатковы для задавальнення патрэбы ў ежы, у сродках жыцця. Г. край. На галодны зуб (жывот) (размоўнае) — будучы галодным.
Галон
назоўнік | мужчынскі род
У Англіі, ЗША і некаторых іншых краінах: мера ёмістасці і аб'ёму вадкіх і сыпкіх цел (ад 3,5 да 4,5 л).
Галоп
назоўнік | мужчынскі род
1. Бег каня наўскач. Скакаць галопам.

2. Даўнейшы танец, а таксама музыка да яго. Занграй г. || прыметнік: галопны.
Галосны
прыметнік
Пра гукі мовы (а, о, е, і, у, ы), якія ўтвараюцца пры свабодным праходжанні паветра праз поласць рота. Г. гук. Ненаціскныя галосныя (назоўнік).
2009–2019. Беларусь, Менск.